Вы тут

Беларусь не здымае з парадку дня пытанне кампенсацыі страт ад падатковага манэўру ў РФ


Беларусь не здымае з парадку дня пытанне кампенсацыі страт беларускага бюджэту ад падатковага манеўру, які праводзіцца ў расійскай нафтавай галіне. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, перадае БЕЛТА.


«Мы не здымаем з парадку дня кампенсацыю выдаткаў ад падатковага манеўру, таму што гэта балюча б’е па нашай эканоміцы», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён адзначыў, што беларускі бок лічыць падатковы манеўр у нафтавай галіне ў Расіі сур’ёзным парушэннем як двухбаковых, так і падпісаных у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза пагадненняў, якія не дапускаюць ўвядзення ўнутраных пошлін або ажыццяўлення падобных гэтаму дзеянняў.

Дыпламат таксама паведаміў, што ў цяперашні час практычна ўзгоднены пратакол паміж міністэрствамі фінансаў Беларусі і Расіі аб міжбюджэтнай кампенсацыі сум прэміі, якая выплачваецца беларускім бокам расійскім нафтавым кампаніям. Раней беларускаму боку ўдалося дамовіцца з расійскімі кампаніямі аб зніжэнні памеру гэтай прэміі з ранейшых 11,7 $ да 4,7 $ за тону нафты.

Прэв’ю: dw.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.