Вы тут

ДАІ Гомельшчыны аб’яўляе дзіцячы конкурс казак па ПДР «Добрая дарога ў казку»


У рамках рэгіянальнай структурнай праграмы «Бяспека дзяцей», а таксама ў рамках міжведамаснай праграмы «Гомельскае лета-2020» у мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 1 ліпеня па 31 жніўня Дзяржаўтаінспекцыя Гомельшчыны аб’яўляе дзіцячы творчы конкурс казак па Правілах дарожнага руху «Добрая дарога ў казку».


Як інфармуе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 жніўня даслаць на электронную пошту gai_propaganda@post.gomel.by або па адрасе: 246000, г. Гомель, вул. Федзюнінскага, 9 з пазнакай «для аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама» казку па прапагандзе захавання Правілаў дарожнага руху ўласнага сачынення, якая не павінна перавышаць двух старонак фармату А4. Пры гэтым паведаміць свае кантактныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, кантактны тэлефон, установу адукацыі).

Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункі ад Дзяржаўтаінспекцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.