Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра найбольш актуальныя падзеі выхадных.


1. На кортах мінскага Палаца тэніса завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі. У вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду першы нумар пасеву Аляксандра Сасновіч упэўнена перайграла Яну Каладынску ў дзвюх партыях — 6:3, 6:2. У матчы за «бронзу» Юлія Гатоўка была мацнейшая за Таццяну Сасноўскую — 6:3, 6:2.

У мужчынскім адзіночным разрадзе пераможцам таксама стаў першы сеяны расіянін Аслан Карацеў, які абыграў у фінале Івана Лютарэвіча, — 6:1, 6:3. У гульні за трэцяе месца Яраслаў Шыла адолеў Аляксандра Згіроўскага — 5:7, 6:4, 7:6 (7:5).

У фінале спаборніцтваў змешаных тандэмаў Лідзія Марозава і Андрэй Васілеўскі ва ўпартай барацьбе перайгралі ў трохсэтавым матчы Аляксандру Сасновіч і Івана Лютарэвіча. У спаборніцтвах жаночых дуэтаў чэмпіёнкамі сталі Алена Фалей і Крысціна Дзмітрук, якія ўзялі верх над Юліяй Гатоўкай і Ганнай Кубаравай. У фінале мужчынскага парнага разраду Іван Лютарэвіч і Аляксандр Згіроўскі абыгралі Цімафея Басалыгу і Уладзіміра Філіповіча.


2. Услед за матчамі Кубка Федэрацыі Міжнародная тэнісная федэрацыя вырашыла перанесці на 2021 год і сустрэчы Кубка Дэвіса. Такім чынам, матч І Сусветнай групы паміж тэнісістамі зборных Беларусі і Аргенціны, які павінен быў адбыцца 18—19 верасня 2020 года, пройдзе ў сакавіку ці верасні 2021-га на пляцоўцы аргенцінцаў. Фінальны этап галоўнага мужчынскага каманднага турніру, запланаванага на 23—29 лістапада сёлета, перанесены на 22—28 лістапада 2021 года. За ганаровы трафей паспрачаюцца 18 камандаў, падзеленых на першым этапе на шэсць груп.

Нагадаем, фінальны этап жаночага Кубка Федэрацыі, які павінен быў прайсці ў Будапешце 14—19 красавіка, ІTF перанесла на 13—18 красавіка 2021 года. Жараб'ёўка фіналу застаецца ў сіле. Тэнісісткі зборнай Беларусі на першым этапе згуляюць у групе В з камандамі Бельгіі і Аўстраліі. Пераможца гэтай групы затым пазмагаецца з найлепшай камандай папярэдняй групы D, дзе выступяць тэнісісткі з Чэхіі, Германіі і Швейцарыі.


3. Завяршылася праграма 15-га тура чэмпіянату краіны па футболе. У апошнім нядзельным матчы футбалісты «Іслачы» абыгралі ў гасцях «Гарадзею» з лікам 2:0, жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» абыграла ў сябе дома «Віцебск» — 1:0, а брэсцкі «Рух» на сваім полі разграміў аўтсайдара турніру бабруйскую «Белшыну» — 3:0.

Вынікі астатніх сустрэч 15-га тура: БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Мінск) — 0:2, «Мінск» — «Шахцёр» (Салігорск) — 1:1, «Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Брэст) — 1:0, «Энергетык-БДУ» (Мінск) — «Славія» (Мазыр) — 5:0, «Смалявічы» — «Слуцк» — 2:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ (Барысаў) — 30 ачкоў (15 матчаў), «Шахцёр» (Салігорск) — 27 (15), «Энергетык-БДУ» (Мінск) — 26 (15), «Нёман» — 26 (14), «Тарпеда-БелАЗ» — 26 (15), «Дынама» (Брэст) — 25 (15), «Дынама» (Мінск) — 23 (15), «Іслач» (Мінскі раён) — 23 (15), «Віцебск» — 21 (15), «Слуцк» — 18 (15), «Славія» (Мазыр) — 18 (15), «Рух» (Брэст) — 16 (14), «Гарадзея» — 15 (15), «Мінск» — 14 (13), «Смалявічы» — 10 (14), «Белшына» (Бабруйск) — 6 (14).

Спіс найлепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард «Энергетыка-БДУ» Джасурбек Яхшыбаеў, які забіў дзевяць мячоў. Наступны тур чэмпіянату адбудзецца з 3 ліпеня да 5 ліпеня.


4. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый зацвердзіў расклад матчаў Лігі нацый сезона-2020/21. Зборная Беларусі
4 верасня ў стартавым паядынку групы 4 (ліга С) прыме на сваім полі каманду Албаніі. Затым падапечныя Міхаіла Мархеля двойчы запар згуляюць у гасцях — 7 верасня з футбалістамі Казахстана і 11 верасня — з літоўцамі. У другой палове групавога этапу беларусы прымуць у сябе дома казахстанцаў (14 кастрычніка) і літоўцаў (15 лістапада), а завершаць турнір выязной сустрэчай з албанцамі (18 лістапада).

Акрамя таго, гэтай восенню зборная Беларусі пазмагаецца за пуцёўку ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. У паўфінале плэй-оф беларускія футбалісты 8 кастрычніка згуляюць у Тбілісі з камандай Грузіі, а затым, у выпадку поспеху, прымуць 12 лістапада ў Мінску пераможцаў паядынку Паўночная Македонія — Косава.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: На кортах было горача

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.