Вы тут

БРСМ правёў рэспублiканскi сямейны iнтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам»


Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi правёў рэспублiканскi сямейны iнтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам», якi быў прымеркаваны да Дня бацькi, паведамiла сакратар Цэнтральнага камiтэта БРСМ Юлiя Зiнкевiч.


Па яе словах, сямейны праект «ТатаЗала» крыху перайначыўся. Напярэдаднi Дня бацькi, якi святкуюць ва ўсiм свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня, усiх бацькаў запрасiлi актыўна ўключыцца ў iнтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам». Неабходна было стварыць вiдэаролiкi пра тое, як таты i iх маленькiя дзецi разам займаюцца фiзiчнай культурай. Гэта маглі быць ранiшняя зарадка, сiлавыя практыкаваннi, спартыўныя гульнi — як дома, так i на свежым паветры.

Вiдэаролiк неабходна было зняць у гарызантальным фармаце працягласцю да адной хвiлiны i выкласцi на асабiстых старонках у сацсетках, суправадзiўшы яго хэштэгамi праекта #папазал #день-отца, #раЗАмзбацькам i абавяз-кова адзначыўшы @brsmby.

Iнтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам» быў скiраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацаванне i развiццё бацькоўска-дзiцячых адносiн i папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Да сямейнага спартыўнага праекта далучылiся многiя вядомыя ў краiне людзi разам са сваiмi дзецьмi. Напрыклад, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы Iгар Завалей, трэнер хакейнага клуба «Дынама-Мiнск» Мiхаiл Грабоўскi, майстар спорту мiжнароднага класа, пяцiразовы чэмпiён свету па гiравым спорце Iгар Сiгневiч, дырэктар «Славянскага базару» Глеб Лапiцкi i многiя iншыя. Усе бацькi выдатна ўсведамляюць, што толькi асабiстым прыкладам можна прывiць дзецям жаданне мець здаровы спосаб жыцця. Асаблiва важна разумець, што толькi агульнымі намаганнямi ўсiх зацiкаўленых можна вырасцiць здаровую нацыю i пераадолець любыя праблемы.

Варта адзначыць, што 1 чэрвеня з iнiцыятывы моладзi Гродзенскай вобласцi стартаваў сямейны рэспублiканскi маладзёжны праект «#раЗАм з бацькамi», падчас якога бацькi i iх дзецi пры падтрымцы валанцёраў руху «Добрае сэрца» добраўпарадкоўваюць дзiцячыя пляцоўкi.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Прэв'ю з сайта БРСМ

Загаловак у газеце: Праз асабiсты прыклад

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.