Вы тут

У Беларусі — 58 505 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 37 666 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 21 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 58 505 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 861 703 тэсты на каранавірус.

37 666 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 346 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 8,9 млн, пры гэтым больш за 471 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 2 млн. заражаных, Бразілія — больш за 1 млн., Расія — больш за 584 тыс.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: lv.baltnews.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.