Вы тут

Як трэніруюцца навучэнцы Мiнскага дзяржаўнага гарадскога вучылiшча алiмпiйскага рэзерву


У нашай краiне шмат таленавiтых юнакоў i дзяўчат. Яны займаюцца i музыкай, i танцамi, i маляваннем... Шмат хто з iх дасягае вялiкiх вышынь не толькi на ўзроўнi Беларусi, але i на сусветнай арэне. Вось, напрыклад, спартсмены-школьнiкi. Навучэнцы Мiнскага дзяржаўнага гарадскога вучылiшча алiмпiйскага рэзерву расказалi пра сябе i ўласныя поспехi. Як праходзяць трэнiроўкi? Колькi часу застаецца пасля iх i вучобы на сям'ю, iнтэрнэт i сяброў?


Анас­та­сiя Су­ва­ла­ва (ся­дзiць край­няя спра­ва).

Адзiнаццацiкласнiца Дар'я Марусава ўжо на працягу чатырох гадоў займаецца веславаннем на каноэ. У гэты вiд спорту яна прыйшла не сама. У школе, у якой вучылася, трэнеры хадзiлi па класах i прапаноўвалi дзецям запiсацца да iх.

— Выбралi мяне i маю найлепшую сяброўку. Але тая адмовiлася, калi даведалася, што ад веславання будуць шырокiя плечы! А я пайшла i моцна ўцягнулася. Стала зразумела, што спорт — гэта маё ўсё, — кажа Даша.

У дзяўчыны шэсць трэнiровак у тыдзень. Часам яны могуць доўжыцца па чатыры гадзiны. Па яе словах, час на тэлефон яна знаходзiць заўсёды, гэтаксама як i на сяброў, таму што амаль усе знаёмыя займаюцца разам з ёй веславаннем.

— Маё самае высокае дасягненне ў спорце — шостае месца на юнацкiх Алiмпiйскiх гульнях 2018 года, якiя праходзiлi ў Аргенцiне ў Буэнас-Айрэсе. А неўзабаве стала майстрам спорту.

Анастасii Сувалавай 16 гадоў, дзевяць з якiх яна займаецца сiнхронным плаваннем. Гэта пераважна камандны вiд спорту, але ёсць i такiя дысцыплiны, як сола i дуэт.

Каманда, у якой выступае дзяўчына, з'яўляецца прызёрам чэмпiянатаў, першынстваў Беларусi, што адбываюцца кожны год. У 2019-м на чэмпiянаце Еўропы, якi праходзiў у Празе, iх каманда заняла чацвёртае i пятае месцы па дзвюх дысцыплiнах. А на чэмпiянаце свету ў Паўднёвай Карэi наша зборная ўвайшла ў топ-10.

— Трэнiроўкам я аддаю вельмi шмат часу. Калi няма збораў, хаджу яшчэ i ў вучылiшча, i атрымлiваецца ў дзень па сем-восем гадзiн такой агульнай падрыхтоўкi. А калi зборы, то там час зусiм не абмежаваны. Бывала, што адна трэнiроўка доўжылася з сямi ранiцы i да пяцi вечара, — расказвае Анастасiя. — На тэлефон час ёсць, пакуль едзем у аўтобусе, але вельмi мала. На сяброў застаецца толькi адзiн выхадны — нядзеля, у якi трэба яшчэ паспець выспацца, зрабiць усе ўрокi, аднавiцца. Асабiста ў мяне рэдка атрымлiваецца сустрэцца з сябрамi, таму што сiл часам проста няма.

17-гадовы Арцём Валуцкi займаецца канькабежным спортам на працягу васьмi гадоў. Спачатку вынiкаў не было, але пасля зацятых трэнiровак пайшла чарада перамог.

— З новага: летась быў трэцiм на чэмпiянаце Еўропы ў Польшчы. На чэмпiянаце свету ў Iталii заняў другое месца. Сёлета на спаборнiцтвах не выступаў, таму што ўлетку была траўма. Пасля такога часам знiкае матывацыя. Але спартсмены i iх трэнеры — псiхолагi. Мы шмат чытаем рознай лiтаратуры, каб падтрымлiваць не толькi фiзiчную форму, але i душэўную, — падзялiўся юнак.

Са слоў Арцёма стала зразумела, што канькабежны спорт — гэта не так ужо i проста. На трэнiроўках ён разам з iншымi займаецца цяжкай i лёгкай атлетыкай, веласпортам. Па трасе каля 200—250 кiламетраў праязджаюць за сем-восем гадзiн. А ўлетку, калi няма лёду, спартсмены выходзяць на дарогу на адмысловых ролiках.

— Трэнiроўкi пачынаюцца з васьмi ранiцы, потым я еду ў вучылiшча, а пасля заняткаў зноў вяртаюся да трэнiровак — з 16.30 да 21.00. Калi дабiраюся дадому, рабiць ужо нiчога не хочацца. Тэлефонам карыстаюся, калi знаходжуся ў дарозе, зрэдку падчас вучобы. Думаю, у ХХI стагоддзi без гаджэта нам ужо нiяк. Па выхадных iмкнуся знаходзiць час для родных i сяброў.

Святлана ЛАЖЭВIЧ, вучанiца 11 класа СШ № 54 г. Мiнска

Фота дадзены героямi артыкула

Загаловак у газеце: Так загартоўваюцца чэмпiёны!

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.