Вы тут

Свістулька «на кані»


Супрацоўнікі Бешанковіцкага Дома рамёстваў падрыхтавалі дасье на сапраўдны рарытэт свайго рэгіёна — старажытную гліняную цацку-свістульку, каб надаць ёй статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі. У мястэчку над Дзвіной у майстроў спрадвеку былі свае фірменныя пластычныя стылі свістулек у форме чалавечка, вершніка, баранчыка — нават у раскопках такія знаходзілі.


— Каб наша цацка прайшла навуковую экспертызу, мы павінны захаваць асаблівасці формы і традыцыйны спосаб яе вырабу, — кажа майстар і дырэктар установы Алеся Аўчыннікава. — Бо акрамя нашага раёна, на наданне ахоўнага статусу падзвінскім і падняпроўскім свістулькам пададуць заявы Віцебскі, Дубровенскі, Лёзненскі, Сенненскі і Полацкі дамы рамёстваў.

На гэтым фота — майстар па лепцы, маляванні і абпальванні свістулек Алеся Аўчыннікава (злева) і майстар-метадыст Аксана Лейчанка з «наваспечанымі» бешанковіцкімі вершнікамі.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.