Вы тут

Распачалася рэгістрацыя на «Агульную дыктоўку-2020»


Папулярная сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва, якая праходзіць у нашай краіне з 2017 года ў падтрымку беларускай мовы, аб’ядноўвае сотні неабыякавых да сваёй мовы і культуры беларусаў у розных краінах свету — так, летась да яе далучыліся ўдзельнікі з ЗША, Польшчы, Расіі і Украіны. Сёлета «Агульная дыктоўка» пройдзе ў новым фармаце — дыстанцыйна.


Напісаць дыктоўку можна будзе 6 чэрвеня а 12 гадзіне, прычым толькі анлайн, у прамым эфіры на YouTube. Для гэтага трэба папярэдне (да 4 чэрвеня ўключна) зарэгістравацца на сайце арганізатараў і атрымаць спасылку на трансляцыю. Правярацца дыктанты будуць таксама дыстанцыйна, па сканах і фотаздымках.

Тэмай дыктоўкі, паведамляецца на старонцы рэгістрацыі, стануць традыцыі і карані, каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць.

Акцыя 2020 года мае і яшчэ адну важную адметнасць — дабрачынны кірунак. За кожнага ўдзельніка дыктоўкі брэнд «Лідскае піва» пералічыць 5 рублёў на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя, а па выніках праекта дадатковы перавод будзе зроблемы за кожную работу, напісаную на 9 і 10 балаў. Напрыклад, калі зарэгіструюцца 860 чалавек і ўсе яны напішуць дыктант, кампанія пералічыць у падтрымку медыкаў сама меней 4300 рублёў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.