Вы тут

Іспанія з ліпеня пачне прымаць замежных турыстаў


Іспанія з 1 ліпеня адкрые свае межы для замежных турыстаў і адновіць чэмпіянат краіны па футболе з 8 чэрвеня, заявіў кіраўнік урада краіны Пэдра Санчэс.


Ён таксама паведаміў, што з 26 мая будзе аб'яўленая дзесяцідзённая агульнанацыянальная жалоба па ахвярах пандэміі каранавіруса COVID-19. Гэта будзе самая працяглая жалоба ў гісторыі дэмакратычнай Іспаніі, піша kommersant.ru.

«Я абвяшчаю вам, што з ліпеня ўезд замежных турыстаў у Іспанію адновіцца на ўмовах бяспекі», — заявіў спадар Санчэс на прэс-канферэнцыі ў суботу (цытата па AFP). Ён падкрэсліў, што турызм неабходны Іспаніі, а для турызму патрэбна бяспека на фоне пандэміі COVID-19. У сувязі з гэтым улады краіны маюць намер гарантаваць, што турысты не падвергнуцца рызыцы заражэння і разам з тым самі не апынуцца распаўсюджвальнікамі каранавіруса. Раней аб намеры адкрыць межы з 3 чэрвеня абвясцілі ўлады Італіі.

Прэв’ю: city-briz.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.