Вы тут

Невычарпальная вера і няспынная малітва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальнае пасланне суайчыннікам з нагоды 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нерукатворны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы на гранітным камені з'яўляецца адной з галоўных праваслаўных святынь Беларусі, якія ўшаноўваюцца ва ўсім хрысціянскім свеце.

«Усведамляючы важнае значэнне духоўнага складніка ў фарміраванні традыцый беларускага народа і захаванні яго культурнай спадчыны, дзяржава аказвае ўсемагчымую падтрымку ў аднаўленні Жыровіцкай абіцелі. Нястомная малітоўная праца яе насельнікаў абуджае ў людзях дабро і любоў, надзею і міласэрнасць, аб'ядноўвае перад тварам любых выпрабаванняў», — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў перакананне, што манастыр і далей будзе заставацца вядучым цэнтрам праваслаўнай асветы, падтрымліваць нацыянальныя традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, садзейнічаць умацаванню этнаканфесійнай згоды і стабільнасці ў грамадстве.

«Жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай веры, поспехаў ва ўсіх пачынаннях у імя высокіх ідэалаў хрысціянства і працвітання беларускага народа», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.