Вы тут

У Беларусі — 26 722 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 8 168 чалавек


Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 мая ў Беларусі зарэгістравана 26 722​ чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.


Усяго праведзена 308 156 тэстаў на каранавірус.

8 168 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памер 151 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


12 мая падчас анлайн-стрыму галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікіта Салавей паведаміў, што каля 80 % беларусаў перанясуць каранавірусную інфекцыю або бессімптомна, або ў лёгкай форме ў выглядзе вострага рэспіраторнага захворвання.

Ён расказаў, што большасць людзей у свеце перахварэе на COVІD-19. І насельніцтва Беларусі таксама. Пры гэтым пацыенты, якія хварэюць лёгка ці бессімптомна, не трапляюць у поле зроку медыкаў: яны не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу і не абследуюцца лабараторна. Таму колькі беларусаў рэальна перахварэе на гэту інфекцыю, будзе ўдакладнена, калі пройдзе эпідэмія і пратэсціруюць вялікую колькасць людзей.

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы 12 мая з генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасам Гебрэйесусам  акцэнтаваў увагу, што на сёння непакой выклікаюць пнеўманіі, лячэнні якіх надаецца найбольшая ўвага. Галоўная задача, якую вызначылі для сябе ў Беларусі, — змагацца за кожнае жыццё, ні ў якім разе не дапускаць скачка ўзроўню смяротнасці.

Прэв'ю: yandex.ru

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.