Вы тут

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас далажыў Прэзідэнту пра работу эканомікі


Працоўная сустрэча Прэзідэнта і прэм’ер-міністра адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці. Сярод парадку нарады — сітуацыя з дзярждоўгам, інвестыцыі міжнародных банкаўскіх структур. Перадусім Прэзідэнт пацікавіўся станам эканомікі краіны па выніках чатырох месяцаў бягучага года.


“Першы квартал мы аналізавалі. Красавік месяц, зразумела, у сілу пэўных абставін (вельмі сур’ёзных для нашай экспартаарыентаванай эканамікі), быў няпростым. Таму хацелася б у першым прыбліжэнні бачыць вынікі гэтых чатырох месяцаў і асноўныя тэндэнцыі, якія павінны нас насцярожваць і насцярожваюць”, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка ўрада.

Сярод тэм, якія абмеркавалі на сустрэчы, — сітуацыя з дзяржаўным доўгам і тое, як будуць па яму разлічвацца.

“Трэцяя тэма — гэта Міжнародны валютны фонд. Я даручаў ураду, перадусім, заняцца гэтымі пытаннямі. І іншыя банкаўскія арганізацыі міжнародныя, якія не супраць нас прафінансаваць у гэты час. У тым ліку і па ахове здароўя”, — дадаў лідар краіны.

Звярнуў Прэзідэнт увагу на яшчэ адзін аспект, які назваў “вельмі важным, практычным пытаннем”. Па яго інфармацыі Расія прадае прыродны газ Еўропе па цэнах да 70 долараў (за тысячу кубаметраў).

"65–68 долараў, але ніяк не 127, як для Беларусі. Якая тут сітуацыя, абстаноўка, на што мы можам разлічваць у будучым. Я гэтае пытанне завастраў, вы памятаеце, на відэаканферэнцыі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. У найбліжэйшы час у нас таксама адбудзецца ў такім жа фармаце канферэнцыя, і хацелася б ведаць, што на сёння зроблена па зніжэнні кошту на прыродны газ для Беларусі”, — сказаў Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.