Вы тут

Гроты Магаа ў стылі хай-тэк


Выкарыстанне тэхналогіі Hetu кампаніі Huawei для дэманстрацыі пячор Дуньхуана дазваляе наведвальнікам убачыць якасны малюнак фрэсак у гротах Магаа з дапамогай мабільных тэлефонаў Huawei, перадае Сhina Daily.


Чжаа Шэнлян, дырэктар Акадэміі Дуньхуана, заявіў, што работа з Huawei вядзецца з сакавіка 2019 года. Па словах Чжаа, час, праведзены наведвальнікамі ў пячорах, такім чынам можа быць скарочаны, што забяспечвае лепшую абарону рэліквій ад неспрыяльнага знешняга ўздзеяння. Акрамя таго, павялічваецца аб'ём інфармацыі, даступнай для наведвальнікаў, можа быць дасягнуты лепшы баланс паміж абаронай твораў мастацтва і адкрытым доступам, таксама могуць быць вывучаныя новыя спосабы папулярызацыі мастацтва Дуньхуана.

З пачатку 1990-х гадоў Акадэмія Дуньхуана выкарыстоўвае лічбавыя тэхналогіі для захавання дадзеных. Праз амаль 30 гадоў назапасілася велізарная колькасць інфармацыі для глабальнага абмену. Гэта адыграла важную ролю ў абароне і даследаванні гротаў. На гэты раз платформа Huawei Hetu аб'яднала вынікі даследавання Дуньхуана і фрэскі Digital Dunhuang з 3D-мадэлямі гротаў.

Прэв'ю: chinadaily.com.cn

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.