Вы тут

Страхоўка ад беспрацоўя


Як паведаміў памочнік міністра фінансаў Оў Вэньхань, Кітай прыняў палітыку падтрымкі прадпрыемстваў для забеспячэння існуючых працоўных месцаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Прадугледжана прымяненне такіх мер, як страхаванне на выпадак беспрацоўя і субсідыі на прафесійнае навучанне. Акрамя таго, Кітай ажыццяўляе  палітыку, звязаную са зніжэннем платы за гарантыю фінансавання, каб зменшыць высокія фінансавыя выдаткі малых і мікрапрадпрыемстваў і дапамагчы ім справіцца з эпідэміяй, паведаміў Оў Вэньхань.

Кітай ўмацуе каардынацыю паміж эканамічнай палітыкай і палітыкай занятасці, а таксама падтрымае сферу паслуг, малыя і сярэднія прадпрыемствы і працаёмкія галіны, якія маюць вырашальнае значэнне для забеспячэння працоўных месцаў, падкрэсліў намеснік міністра працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Ю Цзюнь. Паводле яго слоў, КНР заахвочвае прадпрымальніцтва і інавацыі, садзейнічае развіццю новых форм занятасці і падтрымлівае гнуткую занятасць па розных каналах.

Прэв’ю: irtag.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.