Вы тут

Старажытная печ для абпалу фарфору


Археолагі выявілі старажытную печ для абпалу фарфоравых вырабаў у горадзе Чэнду (цэнтр правінцыі Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай).  Пра гэта паведаміў гарадскі інстытут культурных рэліквій і археалогіі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Печ працавала 700 з лішнім гадоў, пачынаючы ад эпохі Пяці дынастый (907-960 гг.) і да дынастыі Мін (1368-1644 гг.). Яна з’ўляецца адной з самых вядомых печаў для вытворчасці фарфору ў старажытным Кітаі, заявілі ў інстытуце. У часы дынастыі Мін у ёй абпальвалі мноства вырабаў для рэзідэнцый чыноўнікаў і храмаў.

Археолагі пачалі раскопку на аб'екце ў маі 2018 года і выявілі там шмат каштоўнага. Сярод знаходак - печы, майстэрні, басейны, студні, грабніцы, керамічныя і фарфоравыя вырабы. "Тое, што мы знайшлі ў печы, прадаставіла каштоўныя матэрыялы для вывучэння, дэманстрацыі і выкарыстання дасягненняў у галінах археалогіі, мастацтва і тэхналогіі па вытворчасці керамічных і фарфорных вырабаў", - сказаў кіраўнік археалагічнай каманды І Лі.

Прэв’ю: moychay.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.