Вы тут

Дэмаграфічны прырост насельніцтва ў Беларусі скарачаецца


 

Спачатку — добрая навіна. У Беларусі дасягнуты экстрэмальна нізкія паказчыкі дзіцячай і мацярынскай смяротнасці, павялічылася працягласць жыцця. Але пры гэтым дэмаграфічны прырост насельніцтва скарачаецца, і лічбы па нараджальнасці ў найбліжэйшыя гады застануцца нізкія. Менавіта ад такіх паказчыкаў, а таксама ад шэрагу іншых фактараў (ад узроўню бясплоднасці і даступнасці рэпрадуктыўных тэхналогій да ўзроўню развіцця ўсёй медыцыны) залежыць дэмаграфічная сітуацыя ў краіне.


Дзіцячая смяротнасць у 2019 годзе дасягнула гістарычнага мінімуму — 2,4 праміле. Гэта 2,4 выпадка на 1000 жыванароджаных дзяцей. У 2018 годзе яна складала 2,5 выпадка на 1000 жыванароджаных, у 2017-м паказчык дзіцячай смяротнасці быў 3,2 праміле. Трэба адзначыць, што ў Беларусі ён заўсёды захоўваецца на адным з самых нізкіх узроўняў у Еўропе.

Мацярынская смяротнасць у Беларусі ў 2019 годзе склала 1,1 выпадка на 100 тысяч нованароджаных дзяцей. Адзіны выпадак мацярынскай смяротнасці з акушэрскай прычыны летась адбыўся ў Мінскай вобласці.

— Нягледзячы на такія дастойныя вынікі, служба павінна знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці для аказання экстраннай дапамогі, — адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір КАРАНІК падчас выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя. — Сучасная дэмаграфічная сітуацыя ў краіне застаецца напружанай, і яна вызначаецца шэрагам ключавых праблем: нізкім узроўнем нараджальнасці, старэннем насельніцтва. Нягледзячы на стабілізацыю паказчыкаў, застаецца даволі высокім узровень смяротнасці.

На жаль, каэфіцыент нараджальнасці ў краіне працягвае зніжацца. За 11 месяцаў 2019 года ён склаў 9,4 праміле, а годам раней быў 10,1. Каэфіцыент смяротнасці застаецца на ранейшым узроўні і складае 12,8 праміле.

Рэаліямі нашага часу сталі скарачэнне колькасці жанчын фертыльнага ўзросту, больш позні надыход цяжарнасці, памяншэнне колькасці дзяцей у беларускіх сем'ях, павелічэнне колькасці разводаў.

У такіх умовах у захаванні рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва ўзрастае роля медыцыны. Важна зрабіць усё магчымае, каб пары, якія жадаюць мець дзяцей, маглі гэта ажыццявіць, падкрэсліў міністр. (Дарэчы, узровень бясплоднасці ў Беларусі складае 14 %.)

— Задача медыцыны — не толькі зніжэнне захваральнасці, інваліднасці і смяротнасці, але і павышэнне нараджальнасці за кошт прафілактыкі абортаў, даступнасці і эфектыўнасці дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій.

Алена КРАВЕЦ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Загаловак у газеце: Дэмаграфія: рэаліі часу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.