Вы тут

Першая партыя гуманітарнай дапамогі з Кітая прыбыла ў Мінск


Гуманітарная дапамога з Кітая прыбыла ў Беларусь. Учора вечарам борт з Кітая сустракалі - намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін і іншыя, гаворыцца ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя Беларусі.


У складзе грузу - тэсты, медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк адзначыў, што гуманітарная дапамога - гэта сяброўскі крок у адказ кітайскага боку на дасланыя раней у КНР беларускія грузы.

"Тэсты будуць накіраваныя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. А сродкі абароны - у першую чаргу ў тыя бальніцы, дзе найбольшая колькасць пацыентаў. Гэта інфекцыйная бальніца, 6-я клініка - непасрэдна тым, каму гэта цяпер неабходна", - праінфармаваў Барыс Андрасюк.

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін растлумачыў, што гуманітарная дапамога, якая прыбыла сёння ў Беларусь, - толькі першая партыя. Пасольства рыхтуецца набыць 10 тыс. тэст-сістэм з рэагентамі для выяўлення каранавіруса, арганізуе закупку масак, ахоўнага адзення, інфрачырвоных тэрмометраў і іншых медыцынскіх матэрыялаў у падарунак беларускаму боку. Урад Кітая плануе накіраваць у Беларусь групу медыцынскіх экспертаў - для абмену вопытам і кансультацый.

Фота: Міністэрства аховы здароўя

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.