Вы тут

Валютны рынак Кітая дэманструе стабільнасць


Валютны рынак Кітая функцыянуе стабільна на фоне агульнанацыянальнай барацьбы супраць каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Трансгранічны рух капіталу ў Кітаі ў цэлым застаецца стабільным, а паміж попытам і прапановай на валютным рынку краіны ў асноўным захоўваецца баланс, заявіў намеснік кіраўніка ведамства Сюань Чанэн. Ён паведаміў, што камерцыйныя банкі Кітая атрымалі чысты прафіцыт валютных разлікаў у памеры 20,6 млрд. долараў за першыя два месяцы 2020 года, у той час як нябанкаўскія фінансавыя ўстановы паказалі прафіцыт у памеры 18,7 млрд. долараў.

За названы адрэзак часу валютныя рэзервы Кітая таксама заставаліся стабільнымі, дасягнуўшы адзнакі 3,1 трыльёна долараў на канец лютага, паведаміў Сюань Чанэн. Паводле яго слоў, на фоне пандэміі дэвальвацыя юаня ў трэцяй дэкадзе сакавіка апынулася значна слабейшай у параўнанні са зніжэннем курсу еўра і фунта стэрлінгаў. Гэта сведчыць аб яго стабільнасці на сусветным валютным рынку, адзначыў чыноўнік. Ён канстатаваў, што дзяржкіраванне валютнага кантролю прыняло шэраг мер для палягчэння фінансавага цяжару айчынных прадпрыемстваў, асабліва сярэдніх і малых, а таксама прыватных кампаній, каб яны маглі больш якасна аднавіць працу і вытворчасць.

Прэв’ю: rt.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.