Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi варта знайсцi час для шчырай размовы з найлепшым сябрам. У вас абодвух ёсць нямала пытанняў да сябе i да свету, якiя варта было б абмеркаваць. Удалы тыдзень для тых, хто займаецца кар'ерай. Галоўнае — пазбягайце канфлiктаў з начальствам. Вы можаце аказацца занадта надумлiвыя. У выхадныя паспрабуйце знайсцi трошкi часу для блiзкiх.


ЦЯЛЕЦ. Аддацца сур'ёзнай працы будзе для вас панацэяй. Чым больш часу вы праведзяце працуючы, тым менш застанецца на глупствы. Iнакш будзе цягнуць на авантуры. У чацвер не рэкамендуецца пачынаць новыя справы, бо iх вынiкам могуць стаць расчараванне i страта каштоўных сiл. А вось пятнiца ўдалая для пачатку новага i разбурэння старога, што ўжо цалкам вычарпала сябе. I гэта датычыцца не толькi работы, але i асабiстага жыцця.


БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень будзе проста вар'яцкi, але цiкавы, прыбытковы i паспяховы для вас. Рыхтуйцеся да прыемных нечаканасцяў. Падумайце, цi так неабходныя нязменныя прынцыпы, або часам варта адступiць ад правiл, каб атрымаць нешта асаблiвае. Больш усмiхайцеся i жартуйце — гэта падымае не толькi ўласны настрой, але i настрой людзей, якiя вас акружаюць.


РАК. На гэтым тыднi не варта прыцягваць да сябе занадта шмат увагi, тым больш рабiць гэта наўмысна. Час сам усё расставiць па сваiх месцах, вас заўважаць менавiта тады, калi гэта будзе неабходна. У сераду паспяхова пройдуць важныя перамовы i дзелавыя сустрэчы. Тыдзень наогул даволi ўдалы ў плане вырашэння праблем. На бягучыя пытаннi вы лёгка знойдзеце слушныя адказы, i нават фундаментальныя задачы будуць па плячы. Самы час праяўляць амбiцыйнасць на рабоце i змяняць штосьцi ў асабiстым жыццi.


ЛЕЎ. Давядзецца даказваць свой прафесiяналiзм. Так што не бойцеся браць адказнасць. Будзьце больш разняволеныя, кантактуйце з рознымi людзьмi. Уважлiвей сачыце за навiнамi, каб не прапусцiць важнай iнфармацыi. Размоў з начальствам пакуль лепш пазбягаць, асаблiва калi хочаце ад яго чагосьцi дамагчыся. Прэтэнзii можна будзе выказаць потым. Бытавыя пытаннi запатрабуюць увагi ў выхадныя.


ДЗЕВА. На гэтым тыднi пажадана менш часу трацiць на навакольных, а больш прысвяцiць сабе. Па-першае, вы гэта заслужылi, а па-другое, атрымаеце магчымасць больш-менш адэкватна ацанiць сiтуацыю, разабрацца ў якой у мiтуснi было б цалкам нерэальна. Iнфармацыя, якая паступiць у пачатку тыдня, можа аказацца недакладнай або наўмысна скажонай. У аўторак або чацвер магчымыя змяненне планаў i раптоўны ад'езд. У выхадныя паспрабуйце развеяцца, адцягнiцеся ад хатнiх праблем.


ШАЛI. Варта працаваць па iндывiдуальным плане. А вось пракладзеныя шляхi вам не падыдуць. У панядзелак паспрабуйце не дапускаць праяў эгаiзму ў адносiнах да калег i блiзкiх людзей, не будзьце дробязнымі. У сераду вы, хутчэй за ўсё, штосьцi не паспееце цi куды-небудзь спознiцеся. Давядзецца наганяць у iншыя днi. У суботу ў спакойнай абстаноўцы можна i трэба вырашаць бытавыя праблемы, якiя так доўга адкладалiся. У нядзелю толькi вам будзе па сiлах утаймаваць кiпенне сямейных страсцей.


СКАРПIЁН. Скарыстайцеся ўдалым тыднем i максiмальна яго выкарыстоўвайце. Не адмаўляйцеся ад новых праектаў, яны акажуцца на рэдкасць удалыя. Не варта залежаць ад iншых — выконвайце свае жаданнi, гэта зробiць вас больш шчаслiвымi. Чацвер дазволiць разбурыць старое, вызвалiўшы месца для стварэння новага. I перш за ўсё гэта датычыцца сямейнага, асабiстага жыцця. Цяпер самы час завяршыць нiкому ўжо не патрэбныя фармальныя адносiны i знайсцi сапраўднае каханне.


СТРАЛЕЦ. Вы паспяхова скiнулi груз праблем i гатовыя да вырашэння новых задач. Вашы творчыя iдэi прыемна здзiвяць сяброў i партнёраў па бiзнесе, трэба толькi своечасова i пераканаўча пра iх расказаць. Калi будзеце дзейнiчаць настойлiва i рашуча, то ўсяго даможацеся. У чацвер магчымыя праверкi, атэстацыi, iнспекцыi — будзьце гатовыя. I памятайце, што спакой i сабранасць дазволяць у рэшце рэшт усё выправiць. Нефармальная дзелавая сустрэча ў пятнiцу прынясе шмат карысцi i адкрые перад вамi новыя перспектывы.


КАЗЯРОГ. Можаце пачаць сумнявацца ў сваiх сiлах. Аўторак пагражае аказацца эмацыянальна напружаным днём, калi лепш абмежавацца роляй назiральнiка. Блiжэй да выхадных сiл i энергii дадасца. Варта задумацца пра сваё стаўленне да людзей — магчыма, вы схiльныя патрабаваць шмат. Той, хто зусiм нядаўна здаваўся ледзь не iдэалам, можа выявiць далёка не лепшы бок характару. У выхадныя паспрабуйце засцерагчы сябе ад непатрэбных кантактаў i пустой балбатнi.


ВАДАЛIЎ. На гэтым тыднi прыемныя сюрпрызы i непрыемныя нечаканасцi будуць у асноўным датычацца работы, але ў некаторых выпадках могуць быць звязаныя са здароўем. У панядзелак i сераду не варта залiшне сябе перагружаць зносiнамi з вялiкай колькасцю людзей. Не праводзьце шмат часу ў iнтэрнэце, не ўступайце ў дыскусii ў сацсетках. У хатнiх справах бярыце iнiцыятыву на сябе. I хутка зразумееце, што намячаецца пазiтыўны зрух.


РЫБЫ. Вашы самакрытычнасць i патрабавальнасць да сябе i да iншых пагражаюць сапсаваць адносiны з навакольнымi. У першай палове тыдня будзьце абачлiвыя ў кантактах, не шакiруйце людзей сваёй прамалiнейнасцю i залiшняй рэзкасцю. У чацвер могуць з'явiцца перспектывы, звязаныя з асабiстым развiццём або кар'ерным ростам. У выхадныя вам, цалкам верагодна, захочацца адзiноты

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Галаву можна вешаць, ламаць, сушыць, намыльваць... Але не губляць!

Грамадства

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Як шматдзетная сям’я будуе жыллё з дапамогай дзяржаўнай субсідыі

Святлана, шматдзетная мама з вёскі Чарнаўчыцы, што пад Брэстам, падзялілася гісторыяй іх сям'і і дома.

Грамадства

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Камень Узнясення, «Стопачка» і «Руская свечка». Што паглядзець у Іерусаліме?

Аўтобусы з паломнікамі і турыстамі ніколі не праязджаюць міма гэтых знакавых, і не толькі для хрысціян, святынь.