Вы тут

Мінпрыроды запрашае да ўдзелу ў экалагічнай кампаніі “Уладкуем малую радзіму!”


28 сакавіка на тэрыторыі сталічнага сквера “Палянка” ў 10.00 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пры падтрымцы адміністрацыі Маскоўскага раёна правядзе чарговую экалагічную акцыю ў рамках кампаніі “Уладкуем малую радзіму!”, якая сёлета прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі.


Мэта кампаніі - унёсак кожнага ў добраўпарадкаванне свайго горада, раёна, жылога двара, бліжэйшага парка або сквера, прыроднага аб'екта. Гэта можа быць добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пасадка дрэў або кустоў, афармленне кветнікаў, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, удзел у розных экалагічных акцыях і адукацыйных мерапрыемствах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.