Вы тут

«Сіньчжоў-700» хутка здзейсніць першы палёт


Рэгіянальны турбавінтавы самалёт «Сіньчжоў-700», які распрацоўваецца Кітаем, можа здзейсніць свой першы палёт ўжо ў другой палове гэтага года. Аб гэтым паведаміў вытворца дадзенай новай мадэлі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле паведамлення Сіаньскай авіябудаўнічай кампаніі пры Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці (AVIC), вытворчасць «Сіньчжоў-700» аднавілася на даследчай базе ў горадзе Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая.

Рэгіянальны турбавінтавы самалёт новага пакалення, які адрозніваецца больш эфектыўнай канструкцыяй корпуса і перадавымі тэхналогіямі, здольны перавозіць да 70 пасажыраў. «Мы адначасова праводзім зборку двух самалётаў тыпу „Сіньчжоў-700“, — сказаў Ян Гажун, галоўны інжынер-тэхнолаг праекта. — Самалёт, якому належыць здзейсніць першы палёт, знаходзіцца на завяршальнай стадыі зборкі».

Ужо паступілі заказы на 285 такіх самалётаў ад 11 айчынных і замежных авіякампаній. Сіаньская авіябудаўнічая кампанія пачала распрацоўваць «Сіньчжоў-700» у 2013 годзе з мэтай заваяваць большую долю сусветнага рынку.


Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.