Вы тут

Абмеркаваныя прапановы па праекце закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі»


У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі прапановы па праекце закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі».

Пастаянная камісія па працы і сацыяльных пытаннях рыхтуе прававы акт да першага чытання. Колькасць людзей з інваліднасцю паступова павялічваецца. На 1 студзеня 2020 года іх налічваецца больш за 572 тысяч чалавек. Па словах намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандра Румака, інваліднасць імі разглядаецца як з'ява сацыяльная. Таму акцэнт робіцца на сацыяльным забеспячэнні патрабаванняў людзей з інваліднасцю і інклюзіі.


Законам будуць вырашаны такія значныя пытанні, як замацаванне парковачных месцаў для людзей з інваліднасцю, абсталяванне даступнага асяроддзя ў жылых дамах і ўстановах, куды яны звяртаюцца па аказанне паслуг. «Шмат увагі ўдзяляецца таксама забеспячэнню права на працу для людзей з інваліднасцю. Нельга падзяляць правы людзей з інваліднасцю па ступені важнасці, але ўсё ж такі забяспечыць права на працу для чалавека з інваліднасцю, які жадае працаваць, — гэта абавязак усіх дзяржаўных структур, якія займаюцца гэтымі пытаннямі», — сказаў Аляксандр Румак.

Сёння з дапамогай органаў улады занятыя каля 60 працэнтаў людзей з інваліднасцю працаздольнага ўзросту і тых, хто мае магчымасць працаваць згодна з рэкамендацыямі МРЭК. Дзякуючы садзейнічанню органаў па працы і занятасці, сацыяльнай абароны штогод рабочыя месцы атрымлівае каля 40 працэнтаў інвалідаў, што звяртаюцца з гэтай мэтай. Арганізацыям, зацверджаным грамадскімі аб'днаннямі інвалідаў, і іншым, што маюць у складзе 30 і больш працэнтаў людзей з інваліднасцю, дадзены шэраг ільгот у эканамічнай сферы. Як адзначыў намеснік міністра, гэтая норма пацвярджае, што ў Беларусі рэалізуюцца правы людзей з інваліднасцю на працу і сістэма садзейнічання іх працаўладкаванню пастаянна ўдасканальваецца. Наша краіна далучэннем да Канвенцыі аб правах інвалідаў і яе ратыфікацыяй узяла на сябе абавязкі па выкананні міжнародных нормаў ў адносінах да такіх людзей.

Удзельнікамі пашыранага пасяджэння Пастаяннай камісіі па працы і занятасці былі прадстаўнікі кіраўніцтва і структурных падраздзяленняў разнастайных міністэрстваў — архітэктуры і будаўніцтва, працы і сацыяльнай абароны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, інфармацыі, адукацыі, транспарту і камунікацый. Запрасілі да ўдзелу і грамадскія аб'яднанні інвалідаў: Беларускае таварыства інвалідаў па зроку, Беларускую асацыяцыю дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Беларускае таварыства інвалідаў, Беларускае таварыства глухіх, Рэспубліканскую асацыяцыю інвалідаў-калясачнікаў.

Старшыня Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка расказаў пра пажаданні па ўдасканаленні закона і міжнародны вопыт у сферы работы органаў дзяржаўнага кіравання з інвалідамі. Так, сярод прапаноў людзей з інваліднасцю стварэнне органа, дэпартамента ці абудсмена пры Адміністрацыі Прэзідэнта, які б кантраляваў работу з інвалідамі, магчымасць заснаваць цэнтры рэабілітацыі і абілітацыі ўсіх формаў уласнасці.

Дарэчы, працаваць над законапраектам пачаў яшчэ мінулы склад дэпутатаў. Паслядоўнікі працягнулі дзейнасць. З палажэннямі закона былі азнаёмлены зацікаўленыя амаль ва ўсіх выбарчых акругах.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: podrobnosti.ua

Загаловак у газеце: Роўныя правы і асаблівыя магчымасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?

Грамадства

Праца ў вясковым Доме культуры — як і што гэта?

Праца ў вясковым Доме культуры — як і што гэта?

Адказваюць нашыя маладыя рэспандэнткі.

Спорт

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце

Гераiня лiчыць, што любыя перамогi або няўдачы залежаць ад нас самiх i ад веры ў сябе.