Вы тут

У пяці студэнтаў БДУ папярэдні тэст на каранавірус даў станоўчы вынік


На сёння ў Беларусі COVID-19 выяўлены ў 27 грамадзян. З іх першыя трое ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя. Сярод іншага, 5 студэнтам БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.


Агулам для медыцынскага назірання і санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва ўстановы аховы здароўя накіраваны 240 студэнтаў і выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Студэнтаў БДУ правяралі з-за таго, што яны маглі кантактаваць з заражаным каранавірусам сынам мужчыны, які быў шпіталізаваны з каранавірусам. Мужчына не паведаміў пра тое, што наведваў Паўночную Італіію своечасова не выклікаў хуткую дапамогу, наведваў некаторыя грамадскія месцы.

Раней ведамства ацаніла верагоднасць шырокага распаўсюджвання каранавіруса ў студэнцкім асяроддзі як невысокую. У пятніцу намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан паведаміла на брыфінгу, што закрываць школы і ўніверсітэты ў Беларусі на каранцін пакуль не плануецца.

Прэв'ю: CNN

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.