Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У панядзелак не варта спяшацца з новымі праектамі, тым больш не завяршыўшы папярэднія справы. У аўторак важна не спазняцца, асабліва — на работу. Серада выдатна падыдзе для таго, каб будаваць планы на найбліжэйшую будучыню. Чым яны будуць больш падрабязныя, тым лепш. У другой палове тыдня паспрабуйце звярнуць увагу на асабістае жыццё.

sorokainfo.com

ЦЯЛЕЦ. Спадарыня Фартуна гатовая падарыць вам адну са сваіх прамяністых усмешак. Менавіта цяпер вы зможаце намеціць новыя рубяжы, распрацаваць перспектыўныя планы, знайсці новых надзейных партнёраў. У чацвер нельга слепа прытрымлівацца сваіх жаданняў, яны могуць завесці ў тупік. Не паддавайцеся спакусам, якія будуць вас высочваць. Цяпер розум важнейшы за пачуцці.


БЛІЗНЯТЫ. Спатрэбяцца цярпенне і вера ў поспех, нягледзячы на магчымыя часовыя цяжкасці. Справіцца з гэтай задачай будзе вельмі няпроста, бо душа рвецца наперад, не жадаючы чакаць, пакуль рукі даробяць усякія дробязі. Аднак можаце не сумнявацца, у вас усё атрымаецца! Тыдзень багатых магчымасцяў і натхняючых перспектыў. Магчыма атрыманне шматабяцальнай прапановы, якая датычыцца вашага асабістага жыцця.


РАК. Варта прыступіць да сваіх прафесійных абавязкаў адразу на поўную сілу — няма часу на разварушванне. Добры перыяд для творчай або навуковай работы: атрымаецца многае зрабіць, магчыма нават увасабленне ў жыццё даўніх задум. У канцы тыдня не забывайце пра назапашаныя хатнія справы і праблемы, паспрабуйце разабрацца з імі.


ЛЕЎ. Новыя ідэі трэба старанна прааналізаваць, звярнуць увагу на недахопы, ліквідаваць іх і толькі пасля гэтага пачаць ажыццяўленне задум. Тыдзень будзе вельмі насычаны — верагодныя знаёмствы, сустрэчы, паездкі, паступленне інфармацыі, часам супярэчлівай. Не спрабуйце браць удзел ва ўсім і выкарыстоўваць усе магчымасці адразу — гэта прывядзе толькі да таго, што вы нічога не паспееце. Вас могуць збянтэжыць адносіны з сябрамі — пакажыце вытрымку і дапамажыце ім мудрай парадай.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні проста абавязана павысіцца ваша ўпэўненасць у сабе. Магчымая нечаканая змена месца пражывання ці работы. А вось са стасункамі могуць узнікнуць праблемы, асабліва калі вы будзеце занадта крытычныя. Серада добрая для разбурэння старога і пачатку новага, у гэты дзень у вас з'явіцца вялікая прастора для выбару. У пятніцу можа праявіцца ваша эмацыянальная ўразлівасць. Нядзелю лепш прысвяціць пасіўнаму адпачынку, у гэты дзень не варта прымаць сур'ёзныя рашэнні.


ШАЛІ. Паспрабуйце стаць больш канкрэтнымі ў сваіх марах і жаданнях. Будзьце маральна гатовыя да магчымых змен. Прычым не толькі ў планах, але і ў самім лёсе. І не бойцеся цяжкасцяў. Бясплатны сыр бывае толькі ў пастцы. У аўторак вас чакае праверка або экзамен: пакажыце, на што здольныя. Пятніца вельмі няўдалая для спрэчак. Субота ж рызыкуе стаць днём, калі лопаюцца ілюзіі.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы зможаце расслабіцца і атрымаць задавальненне. Усё будзе складвацца менавіта так, як вы хочаце, — і ў каханні, і ў справах. Складанасці скончацца самі сабой. Атрымаеце салідны прыбытак. Вам не давядзецца больш падладжвацца пад іншых. Мабыць, прыйшоў час змяніць светаадчуванне і бязлітасна выкінуць састарэлыя погляды з жыцця. Можаце разлічваць на дапамогу і падтрымку каханага чалавека.


СТРАЛЕЦ. Неабходна засяродзіцца на рабочых справах, якія разлічаны на перспектыву. Будзеце імкліва прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы. Аўторак можа быць суматошны, але прыбытковы. Пятніца спрыяльная для паездак, перамоў, абмеркавання спраў з калегамі. Паспрабуйце праявіць ініцыятыву і не адмаўляцца ад работы, якая б яна ні была.


КАЗЯРОГ. Вы цяпер можаце ажыццявіць практычна ўсе свае задумы ў сферы бізнесу. Заключайце дамовы і кантракты, і вашы намаганні будуць узнагароджаны. Але не давярайце аферыстам. Выпадак, які прадстаўляецца шчаслівым, можа аказацца толькі прывабнай прынадай. У суботу перамены ў знешніх абставінах дазволяць здабыць унутраны супакой. Не адмаўляйцеся ад прапаноў, якія зробяць сябры.


ВАДАЛІЎ. Ва ўсім трымайцеся меры і разумнасці. Асабліва ў харчаванні і забавах. Вы прыцягваеце да сябе людзей актыўнасцю і адкрытасцю, аднак ці не занадта распыляецеся? У сераду вас чакае шмат спраў, звязаных з вашай работай. Давядзецца нямала папрацаваць, каб выканаць усе намечаныя задачы. У чацвер на вас могуць нахлынуць успаміны. Памятайце, што трэба ўмець дараваць не толькі іншым, але і сабе.


РЫБЫ. Тыдзень падыходзіць для аналізу сітуацыі і выбару шляхоў далейшага развіцця. І гэта датычыцца як дзелавога жыцця, так і асабістага. Падумайце пра дадатковыя крыніцы даходу. Але не сыходзьце з галавой у работу, забыўшыся на сям'ю. Знайдзіце час на ўсё.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?