Вы тут

У Сірыі пры авіяўдары загінулі больш за 30 турэцкіх ваенных


Па меншай меры 33 турэцкіх ваенных загінулі ў выніку авіяўдару урадавых войскаў Сірыі ў правінцыі Ідліб. Пра гэта паведаміў губернатар турэцкай правінцыі Хатай Рахмі Даган, піша Meduza са спасылкай на дзяржаўнае агенцтва Турцыі "Анадолу".


Пацярпелі яшчэ 36 турэцкіх вайскоўцаў, іх жыццю нічога не пагражае. Параненых вывезлі з Сірыі ў Турцыю.

У адказ войскі Турцыі нанеслі ўдар па канвою сірыйскіх войскаў на ўсходзе правінцыі Ідліб, паведамляе Daily Sabah.

Абстаноўка ў Ідлібе абвастрылася пасля таго, як 10 лютага пяць турэцкіх ваенных загінулі пры артабстрэле ў раёне сірыйскага горада Тафтаназ. У адказ армія Турцыі пачала наступ на войскі урадавых войскаў Сірыі.

Прэв'ю: kazanreporter.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.