Вы тут

Галаграма Уітні Х'юстан правяла першы канцэрт


У брытанскім горадзе Шэфілд прайшоў першы канцэрт галаграмы амерыканскай спявачкі Уітні Х'юстан, якая памерла ў лютым 2012 года, піша інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на The Source.


Шматлікім гледачам не спадабалася шоу. Людзі запэўнівалі, што галаграма не падобная на Уітні, рухі вуснаў не супадаюць з песняй. Акрамя таго, рухі цела не перадавалі ніякіх эмоцый.

Стрыечная сястра Уітні, спявачка Дыён Уорвік, назвала шоу "раздражняльным". Яна таксама размаўляла з легендарным прадзюсарам Клайв Дэвісам, які ўпершыню падпісаў Уітні на Arista Records ў 1983 годзе, і "ён быў вельмі злы на гэтае шоў".

Некаторыя прыхільнікі сказалі, што галаграма часам нагадвала Холі Бэры.

Канцэрты з галаграмай Уітні Х'юстан павінны прайсці ў рамках тура The Whitney Houston Hologram ў Еўропе, ЗША і Мексіцы.

48-гадовая спявачка памерла ў нумары гасцініцы Beverly Hilton ў Бэвэрлі-Хілз у лютым 2012 года. Следства выявіла, што знакамітасць выпадкова патанула. Сярод прычын яе смерці эксперты назвалі, у прыватнасці, атэрасклератычную хваробу сэрца і ўжыванне какаіну.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.