Вы тут

Плошча Віцебшчыны павялічыцца на 1160 гектараў


Плошча Віцебшчыны павялічыцца на 1160 гектараў. І на гэтай зямлі пераважна растуць лясы. Праект адпаведнага рашэння быў падтрыманы народнымі выбраннікамі на нядаўняй сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.


Яго старшыня Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ растлумачыў калегам з дэпутацкага корпусу, што неабходныя змены «на карце» прадыктаваныя жыццём. І ў дадзеным выпадку вядомая фраза пра «пытанне ад зямлі» вельмі сімвалічнае. Напрыклад, як эфектыўна апрацаваць поле для пасяўной, калі яго частка на тэрыторыі адной вобласці, а другая — на суседняй? І як даглядаць за лесам, калі ёсць магчымасць рабіць там нарыхтоўкі, у тым ліку драўніны для перапрацоўкі, калі зямля «спрэчная»?

Ды і за дзесяцігоддзі мяняецца рэльеф: у сувязі з праведзенымі меліярацыйнымі работамі, будаўніцтвам, рэканструкцыяй дарог, уплывам прыродных фактараў на зямлю і гэтак далей. Ёсць і іншыя акалічнасці, якія трэба ўлічваць...

Паводле слоў начальніка ўпраўлення землеўпарадкавання Віцебскага аблвыканкама Ігара ЛЕВЯНКОВА, пяць гадоў таму пасля даручэння Савета Міністраў РБ завяршылі стварэнне зямельна-інфармацыйнай сістэмы (ЗІС). Такім чынам, у 2015 годзе ўпершыню ў нашай краіне з'явілася так званая лічбавая планава-картаграфічная аснова.

Вывучэнне вынікаў ЗІС паказала, што інфармацыя адрозніваецца ад зямельна-ўліковых даных. Гісторыя назапашвання неадкладнасцяў доўжыцца прыблізна пяцьдзясят гадоў, удакладніў згаданы спецыяліст.

Тэма, калі задумацца, датычыцца ўсіх, бо адрозненні на старых картах, паперах наконт зямлі, падпісаных дзясяткі гадоў таму, і таго, што існуе сёння ў рэальнасці, спрыяюць заблытанасці пры афармленні. Усе неабходныя матэрыялы перад сесіяй узгаднілі з раённымі выканаўчымі камітэтамі, кіраўніцтвам мясцовай улады прыгранічных з Віцебскай абласцей: Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай. Змены датычацца 30 % меж раёнаў.

Пры гэтым Віцебшчыну не толькі павялічылі, але і скарацілі. У прыватнасці, больш за астатніх страціў Лёзненскі раён — 1900 гектараў, а найбольшая прыбаўка ў Віцебскім раёне — каля 1360 га. У выніку «абмену» Прыдзвінне засталося ў плюсе.

Рашэнне «абласнога парламента» накіруюць ва ўрад для падрыхтоўкі адпаведнага нарматыўнага акта. Праект указа будзе прадстаўлены Прэзідэнту для разгляду.

Было падтрымана і параўнальна меншае, але таксама вельмі важнае зямельнае пытанне. Як растлумачыў Уладзімір Цярэнцьеў, жыхары пасёлка Віцьба, які знаходзіцца ў прыгарадзе абласнога цэнтра, накіравалі калектыўны зварот. Грамадзяне вельмі абгрунтавана прасілі перадаць у «тэрытарыяльную адказнасць» Бабініцкаму сельсавету частку зямлі Тулаўскага сельсавета Віцебскага раёна. Прычына — там знаходзяцца грамадзянскія могілкі. І тутэйшыя ўпэўненыя, што пасля перадачы іх «на баланс» суседняму органу прадстаўнічай улады будзе значна прасцей і аператыўней афармляць неабходныя для пахавання дакументы. Таксама яны выказалі надзею, што і навядзенне, падтрыманне парадку на тэрыторыі месца вечнага спакою сваякоў будзе на трохі іншым узроўні.

Дэпутаты зацвердзілі адпаведнае рашэнне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Прыдзвіння стала больш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Як захаваць сэрца i сасуды здаровымi

Адным з самых распаўсюджаных захворванняў у свеце з'яўляецца артэрыяльная гiпертэнзiя.

Грамадства

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Валанцёр праекта «Дапамога бяздомным»: Цяпло i падтрымка нават праз ежу перадаюцца

Яны кормяць гарачымi абедамi больш за сто чалавек, якiя апынулiся на абочыне жыцця.

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.

Грамадства

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы на разгляд урада паступiць праект пастановы Савета Мiнiстраў «Аб пытаннях па абыходжаннi з жывёламi».