Вы тут

V інтэлектуальна-творчая алімпіяда “Патрыёт” пройдзе ў Акадэміі МУС


Яна адбудзецца ў пятніцу, 28 лютага, і збярэ кадэтаў і сувораўцаў з усёй краіны. V Рэспубліканская кадэцкая інтэлектуальна-творчая алімпіяда “Патрыёт” прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Штогод форум арганізуе міліцэйская ВНУ сумесна з ГА “Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў”. Гэта самае яркае і насычанае спаборніцтва сярод навучэнцаў. Удзельнічаюць 11 каманд: спецліцэеў МУС і МНС, Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, Мінскага гарадскога, Брэсцкага абласнога, Віцебскага, Полацкага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага абласнога, Магілёўскага абласнога кадэцкіх вучылішчаў.

У гэты дзень Акадэмія МУС прыме больш за 200 гасцей. Юныя патрыёты будуць выступаць у форме сваіх навучальных устаноў. У бліц-апытанні, тэсціраванні, прамоўніцкім і іншых конкурсах цэнтральнае месца займае тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Алімпіяду адкрыюць і завершаць музычныя касцюміраваныя выступленні. Заключны конкурс — тэатралізаваныя пастаноўкі па матывах вядомых літаратурных твораў з абавязковай юрыдычнай ацэнкай дзеянняў персанажаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.