Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У вас ёсць выдатная магчымасць абазначыць і нават вырашыць асноўныя праблемы на працы, якія збіраліся не адзін дзень. Трэба толькі праявіць актыўнасць і настойлівасць і не панікаваць раней часу. Дзейнічайце без лішняй мітуслівасці, каб не спудзіць поспех. Калі жадаеце ўнесці ў сваё асабістае жыццё істотныя перамены, зоркі раяць не грэбаваць сайтамі знаёмстваў. У пятніцу могуць адбыцца асаблівыя падзеі, якія вельмі парадуюць.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні будзеце асабліва паспяхова спраўляцца з чужымі праблемамі. Хутчэй за ўсё, імі і давядзецца заняцца, тым больш што свае ўласныя не будуць вырашацца з такой жа лёгкасцю. Затое вы будзеце поўныя разнастайных ідэй. Хоць іх рэалізацыю і прыйдзецца адкласці на нявызначаны тэрмін, зусім забываць пра іх не варта. У канцы тыдня не трэба занадта актыўна праяўляць ініцыятыву, вынікі наўрад ці апраўдаюць намаганні. Памятайце, што ваш кіслы выгляд можа надоўга сапсаваць настрой людзям, якія побач.


БЛІЗНЯТЫ. Увесь тыдзень правядзіце ў самай гушчы падзей — выгадныя праекты, цікавыя кампаніі і паездкі. Вы будзеце бліскаць і зачароўваць, і паверыце ў свае сілы. Вера можа рухаць горы! Так што не бойцеся марыць і будаваць планы. Усё атрымаецца, варта толькі захацець! Толькі пажадана не прыспешваць падзеі. Усяму свой час. І ў працы, і ў асабістым жыцці вас чакаюць прыемныя перамены і заваяванне новых вяршынь.


РАК. На шляху да ажыццяўлення планаў будзе шмат спакусаў, здольных адвесці вас у бок. Будзьце асцярожныя, засноўваючы дзеянні на нядаўна атрыманай інфармацыі, імаверныя пэўныя скажэнні, якія могуць увесці ў зман. Калі ваша галава перапоўненая ідэямі, паспрабуйце пакуль не прымаць ніякіх сур'ёзных рашэнняў — неабходна дачакацца важных навін. У асабістым жыцці рыхтуйцеся да прыемных сюрпрызаў.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні ўважліва назірайце за ходам падзей, бо ў любую хвіліну ўсё можа пайсці не так. Калі вы не ў сілах змяніць абставіны, паспрабуйце змяніць уласнае стаўленне да іх. Гэта дапаможа разагнаць хмары, якія згушчаюцца над галавой. Жывіце ўласным меркаваннем, хай крытыка навакольных вас не хвалюе.


ДЗЕВА. З'явяцца схільнасць да лунання ў аблоках і ілюзорныя ўяўленні аб сваіх здольнасцях. У выніку, калі штосьці не атрымаецца, вы можаце знервавацца мацней, чым гэта таго варта. Глядзіце на рэчы рэалістычна, і спадзявайцеся толькі на сябе — тады нічога вам не зможа сапсаваць добры настрой. У пятніцу і суботу паспрабуйце надаваць больш увагі сям'і. Нядзелю ж, наадварот, прысвяціце сабе.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вамі зацікавіцца начальства, таму будзьце вельмі ўважлівыя пры выкананні службовых абавязкаў. Вас чакае нямала сустрэч, дзякуючы якім зможаце атрымаць нечаканую, а галоўнае, вельмі каштоўную для сябе інфармацыю. У панядзелак не дапускайце залішняй мітусні ў думках і ўчынках. У сераду пазбягайце праяваў зайздрасці і прагнасці. У выхадныя чакайце гасцей.


СКАРПІЁН. Чым больш аддасце, тым больш атрымаеце. Вас чакае салідны прыбытак ад тых укладанняў, якія зрабілі раней. У асабістым жыцці адбудуцца сур'ёзныя перамены, многія перашкоды знікнуць, і вы зразумееце, што такое сапраўднае каханне і якую яно можа прыносіць радасць. Асаблівую каштоўнасць у адносінах будзе мець пачуццё гумару, адчуванне блізкасці і пяшчота.


СТРАЛЕЦ. Лёс можа прыгатаваць для вас нечаканыя віражы, таму залішняя прадбачлівасць не перашкодзіць. У панядзелак і аўторак пажадана праявіць асцярожнасць і прысвяціць час завяршэнню старых спраў. Астатнія дні спрыяльныя для новых заробкаў, гісторый і знаёмстваў. Тыдзень спрыяльны для вырашэння сямейных праблем і стварэння ў доме ўтульнай, камфортнай абстаноўкі.


КАЗЯРОГ. Пажадана аднавіць перапыненыя дзелавыя і асабістыя кантакты. Здаецца, вы дарма рассталіся з важным для вас чалавекам. Серада — дзень, які можа мець сур'ёзныя наступствы. Вы самі адказныя за ўсё тое, што адбываецца. У другой палове тыдня праблем на працы амаль не будзе. Спрыяльны час для самаразвіцця і самаўдасканалення. Старайцеся не звяртаць увагі на дробныя нязручнасці дзеля дасягнення важнай мэты.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень добры для бегу з перашкодамі, якія вас не спалохаюць. А калі ўсё занадта спакойна, проста і гладка, чакайце падвоху. Да серады зможаце выбрацца з балота бягучых працоўных праблем і заняцца больш прыемнымі асабістымі справамі. У пятніцу пажадана не мітусіцца дарма і не пляткарыць, а тым больш не даваць пустых абяцанняў.


РЫБЫ. Тыдзень можа аказацца дастаткова напружаным уэмацыйным плане, але вас будуць падтрымліваць сябры і блізкія людзі. У аўторак не варта паддавацца песімістычнаму настрою, ганіце ад сябе прэч змрочныя думкі. Паспрабуйце не дазваляць праблемам адбівацца на адносінах з навакольнымі. У чацвер сітуацыя зменіцца да лепшага.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.