Вы тут

Да старту летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа засталося 159 дзён


Афіцыйны прадстаўнік аргкамітэта «Токіа-2020» Маса Такая адзначыла, што за шэсць месяцаў да пачатку ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўсё ідзе па плане. «Цягам апошніх сямі гадоў мы прыклалі шмат намаганняў для падрыхтоўкі да Гульняў. Цяпер бачым, як гэтыя кавалачкі злучаюцца разам. За шэсць месяцаў да пачатку выкананы менавіта той аб'ём работы, які мы і запланавалі», — адзначыла яна.


XXXІІ летнія Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць на 43 аб'ектах: 8 новых пастаянных, 25 існуючых і 10 часовых. У снежні 2019 года афіцыйна адкрыты новы Нацыянальны стадыён, на якім ужо адбыліся першыя афіцыйныя спаборніцтвы.

У канцы мінулага года завершана і ўзвядзенне вёскі для атлетаў. Варта адзначыць, што ўсе 26 тысяч ложкаў у вёсцы ўпершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў будуць амаль цалкам зроблены з аднаўляльных матэрыялаў. Матрацы распрацаваны для паляпшэння якасці і камфорту сну, а рамы выраблены з лёгкага кардону з высокім супраціўленнем. Кардонныя рамы надзвычай даўгавечныя, лёгкія, пажарабяспечныя і воданепранікальныя. Пасля Гульняў яны павінны быць перапрацаваныя ў папяровую прадукцыю — так спалучаюцца сучасныя інавацыі з экалагічнай свядомасцю.

Арганізацыйны камітэт Гульняў заявіў аб завяршэнні ў красавіку бягучага года будаўніцтва Vіllage Plaza — плошчы ў вёсцы атлетаў. Падчас медыятура прадстаўнікам СМІ паказалі пяць кластараў, якія будуць цалкам складацца з дрэва, дастаўленага ў Токіа з 63 муніцыпалітэтаў Японіі. На кожным бруску дрэва надрукавалі назву муніцыпалітэта, што дазваляе наведвальнікам даведацца, з якога раёна матэрыял. Пасля завяршэння Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў драўняныя матэрыялы будуць вернутыя ў рэгіёны для паўторнага выкарыстання.

Як адзначылі арганізатары, будаўніцтва Vіllage Plaza пачалося ў сакавіку мінулага года, і яго плануецца завяршыць у красавіку. Акрамя кавярняў, магазінаў з атрыбутыкай і сувенірнай прадукцыяй Гульняў, у Vіllage Plaza будуць адкрыты цырульня, пошта і хімчыстка.

Таксама арганізацыйны камітэт абвясціў пра гатоўнасць прыняць першых атлетаў у валейбольнай арэне Арыяке — адным з найбуйнейшых крытых спарткомплексаў для маючых адбыцца галоўных стартаў чатырохгоддзя.

Арэна разлічана на 15 тысяч балельшчыкаў і ўведзена ў строй у снежні 2019 года. У студзені праводзіліся яе тэставыя выпрабаванні.

Валейбол на маючых адбыцца Гульнях будзе адным з самых папулярных відаў спорту. У мужчынскім і жаночым турнірах згуляюць па 12 камандаў. Нагадаем, чэмпіёнамі Гульняў 2016 года з'яўляюцца Бразілія (мужчыны) і Кітай (жанчыны). Упершыню валейбол быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў менавіта ў Токіа ў 1964 годзе. Мужчынская каманда Японіі заваявала тады бронзавы медаль, а жаночая — зрабіла сенсацыю, здабыўшы залатую ўзнагароду.

Пасля завяршэння Гульняў гарадскія ўлады пераўтвораць валейбольны комплекс Арыяке ў цэнтр забаў, спорту і культуры. Арэна адпавядае ўсім экалагічным нормам: на аб'екце ўстаноўлены сонечныя батарэі і геатэрмальнае цеплавое абсталяванне, каб дапамагчы знізіць выкіды парніковых газаў.

Актыўна ідзе і продаж квіткоў на маючыя адбыцца Алімпійскія гульні. Больш за 8,2 мільёна чалавек зарэгістравалася на атрыманне білетаў. Балельшчыкі з Беларусі таксама могуць набыць квіткі ў афіцыйнага дылера кампаніі Tіcketpro.

Больш за 80 тысяч чалавек у Японіі і за мяжой першапачаткова адабрана для навучання па праграме валанцёрскага руху.

Улічваючы высокую цікавасць да будучых стартаў, арганізатары актыўна супрацоўнічаюць з партнёрамі. Агульная колькасць лакальных алімпійскіх спонсараў Гульняў у Токіа дасягнула 65. Чатыры кампаніі выступаюць у якасці партнёраў па правядзенні эстафеты алімпійскага агню.

Каталог тавараў «Токіа-2020» цяпер змяшчае каля 5 тысяч найменняў прадукцыі. Як адзначылі ў аргкамітэце, у Японіі падчас Гульняў будуць працаваць 72 крамы з атрыбутыкай алімпіяды.

На спартыўных аб'ектах у Токіа ўжо праведзены тэставыя спаборніцтвы, якія праходзяць з верасня 2018 года. З кастрычніка 2019 года да студзеня 2020-га праводзіліся спаборніцтвы ў памяшканні, а трэцяя хваля тэставых спаборніцтваў адбудзецца з лютага да мая бягучага года.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай. 

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.