Вы тут

У Мінску адзначаць Міжнародны дзень дарэння кніг


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх ахвотных 14 лютага паўдзельнічаць у пісьменніцкай эстафеце «Разам зробім свята кнігі». Імпрэза прымеркавана да Міжнароднага дня дарэння кніг (Іnternatіonal Book Gіvіng Day), які праходзіць штогод 14 лютага, пачынаючы з 2012 года, як сімвал пераемнасці чалавецтва ў любові да чытання.


З 10 да 17 гадзін у музеі арганізуюць сустрэчы сучасных беларускіх пісьменнікаў з чытачамі ўсіх узростаў. Падчас імпрэзы аўтары будуць не толькі раскрываць творчыя сакрэты, але і дарыць свае кнігі — зрэшты, прыносіць і дарыць іх могуць таксама ўсе наведвальнікі. «У нашай нон-стоп эстафеце ў названай паслядоўнасці выступяць наступныя творцы: Міхаіл Бараноўскі, Ганна Янкута, Зміцер Бартосік, Эдуард Акулін, Надзея Ясмінска, Алена Масла, Андрэй Мельнікаў, Максім Клімковіч, Наталка Бабіна і Людміла Рублеўская, — анансуе загадчыца навукова-асветніцкага аддзела музея Эліна Свірыдовіч. — Але гэты спіс не канчатковы: магчымыя і вітаюцца сюрпрызы з боку іншых пісьменнікаў».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв'ю: buzday.ru

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.