Вы тут

"Скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць". Аляксандр Лукашэнка накіраваў Сі Цзіньпіну пасланне ў сувязі з каранавірусам


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, інфармуе БЕЛТА.


"Дарагі сябар, трывожныя весткі аб распаўсюдзе ў Кітаі каранавіруса нікога не пакінулі абыякавым ў Беларусі. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем'ям тых, хто памёр, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім, хто захварэў. Мы захапляемся мужнасцю кітайскага народа і высокай эфектыўнасцю дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з гэтым новым, не вядомым раней небяспечным захворваннем", - гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з пачуццём салідарнасці і сяброўскай падтрымкі беларускі бок прыняў рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны і гэтак запатрабаванымі сёння медыкаментамі. "Няхай гэтая дапамога, якая ідзе ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў, дазволіць дружалюбнаму кітайскаму народу справіцца з выпрабаваннямі, якія выпалі на яго долю. Мы гатовыя і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцяў. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!" - падкрэсліў беларускі лідар.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.