Вы тут

Метро будучыні


У Кітаі завершаны тэставы запуск цягнікоў новага пакалення.


Экспертная група паспяхова прыняла праект цягнікоў метро новага пакалення — дзяржаўны навукова-тэхнічны праект кампаніі CRRC, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Варта адзначыць, што цягнікі метро наступнага пакалення з’яўляюцца абсалютна новай інфраструктурай Кітая, арыентаванай на будучыя даследаванні і распрацоўкі. Ад пачатку распрацовак і да прыёмкі прайшло чатыры гады. У цягніках метрапалітэна наступнага пакалення выкарыстана вялікая колькасць новых матэрыялаў, тэхналогій і сістэм. У параўнанні з традыцыйнымі вагонамі метро новыя цягнікі валодаюць такімі тэхналагічнымі перавагамі, як лёгкасць, энергазберажэнне, камфорт, інтэлектуальнасць і высокая прыстасоўвальнасць. Новыя цягнікі ўяўляюць кірунак будучага тэхналагічнага развіцця, іх нярэдка называюць «метро будучыні».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.