Вы тут

У Tinder з'явіцца кнопка для выкліку паліцыі


У дадатку для знаёмстваў Tinder з'явіцца трывожная кнопка, якую карыстальнік зможа націснуць, калі падчас спаткання адчуе сябе ў небяспецы. Пра гэта піша meduza.io са спасылкай на The Wall Street Journal.


Фота: Gerd Altmann / Pixabay

Дзеля новага функцыяналу кампанія Match Group, якая валодае Tinder, купіць долю ў распрацоўніка дадатку Noonlight. Яно адсочвае месцазнаходжанне чалавека і паведамляе экстранныя службы ў выпадку пагрозы яго бяспекі.

Трывожная кнопка будзе працаваць на аснове алгарытмаў Noonlight. Пры націску карыстальніку прапануюць увесці код. Калі ён гэтага не зробіць, дыспетчар спачатку накіруе яму паведамленне, а потым патэлефануе. Калі карыстальнік не адкажа ці будзе прасіць аб дапамозе, да яго накіруюць паліцыю.

Новая функцыя будзе бясплатнай. Яна з'явіцца ў амерыканскай версіі Tinder ў канцы студзеня. Пазней яна стане даступная для карыстальнікаў з іншых краін (калі менавіта, не ўдакладняецца).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.