Вы тут

Аператыўнікі Гомельшчыны знайшлі і вярнулі гаспадаркам 9 выкрадзеных за ноч цялят


З тэрыторыі малочна-таварнай фермы КСУП “Золак-агра" у вёсцы Судовіца Светлагорскага раёна былі выкрадзены чацвёра малочных цялят агульнай вагой каля сотні кілаграмаў. Пра гэта паведаміў у міліцыю намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства.


Як аказалася, гэтай жа ноччу зніклі цяляты і ў суседнім Жлобінскім раёне. Пяць галоў маладняку ​​былі выкрадзены з тэрыторыі МТФ ААТ “Бабоўскі”. Паведамленне паступіла ад галоўнага заатэхніка гаспадаркі.

Калі ў першым выпадку сума шкоды склала крыху больш за 450 рублёў, то ў другім выкрадзенае ацанілі ўжо ў 769 рублёў.

Праваахоўнікі выказалі здагадку, што ў абодвух выпадках працавала адна і тая ж група. Амаль тыдзень спатрэбіўся аператыўнікам крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама, іх калегам з Жлобіна і Светлагорска, каб аднавіць падзеі той ночы і затрымаць асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжоў.

Як высветлілася, раней неаднаразова судзімыя мінчане ўзялі напракат грузавы мікрааўтобус “Фіят-Дуката”. Пры дапамозе наводчыка позняй ноччу прыехалі на фермы і загрузілі цялят у аўтамабіль. Каб не ўзнікла нечаканасцяў, грузавік суправаджаў яшчэ адзін памочнік, на асабістай машыне, які выступіў у якасці перадавога дазору.

Выкрадзеных жывёл оптам за 1000 рублёў здалі фермеру ў Шаркаўшчынскім раёне.

Злачынны квартэт затрыманы. Цяляты вернуты сельгаспрадпрыемствам. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сумесна са следчымі устанаўліваюць дачычнасць гэтых асоб да аналагічных злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: smolnarod.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.