Вы тут

Кандытарская фабрыка “Слодыч” абвясціла конкурс “Пакажы краіну печыва 2020!”


Пра гэта паведамляе сайт канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.


Можна выкарыстоўваць любыя матэрыялы і тэхнікі: маляваць, ляпіць, выразаць і клеіць.

Да 31 студзеня трэба змяшчаць свае работы або работы дзетак у сваіх акаўнтах з адзнакай “Слодыч”:

  • Instagram - slodych.by
  • Vkontakte - slodychby
  • Facebook - slodychby

з подпісам “Конкурс #СТРАНА_ПЕЧЕНЬЯ_2020 ад @ ... (імя акаўнта)”.

Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу можна даведацца ў акаўнтах.

 10 пераможцаў абярэ журы 3 лютага.

 Прызам будзе сертыфікат на бясплатную экскурсію на вытворчасць н а”Слодыч”.

 Правілы ўдзелу:

  • неабходна быць падпісчыкам акаўнта прадпрыемства як мінімум у адной з сацсетак;
  • узрост удзельнікаў і наведвальнікаў -- ад 9 гадоў;
  • размясціць работу ў сваім акаўнце ў перыяд правядзення конкурсу з абумоўленым подпісам;
  • акаўнт, у якім будзе размешчана конкурсная работа, павінен быць адкрытым да моманту абвяшчэння вынікаў.

Пераможца можа ўзяць з сабой яшчэ трох чалавек. У кожнай групе павінен быць адзін чалавек, старэйшы за 18 гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: stranadesertov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.