Вы тут

Стартавала галасаванне за найлепшую ідэю талісмана ЧС па хакеі 2021 года


Кожны аматар спорту можа аддаць свой голас за ўпадабаны варыянт талісмана чэмпіянату свету, які пройдзе ў Мінску і Рызе з 7 да 23 мая 2021 года. Галасаванне пройдзе на афіцыйнай старонцы ФХБ «УКантакце».


На конкурс ідэй талісмана было даслана больш за 100 заявак ад прадстаўнікоў Беларусі і Латвіі, прычым свае работы прапаноўвалі як прафесійныя мастакі і студыі дызайну, так і звычайныя аматары хакея.

Увазе грамадскасці прадстаўлена 30 варыянтаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу. Дарэчы, менавіта з іх ліку зорнае журы і вызначыць галоўны сімвал чэмпіянату. З беларускага боку ўдзел у выбары талісмана бяруць настаўнік мінскага «Дынама» Міхаіл Грабоўскі, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, рэзідэнт Соmеdу Сlub Андрэй Скараход, саліст гурта «Би-2» Шура-Бі-2, чэмпіён UFС Андрэй «Пітбуль» Арлоўскі, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова, генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі і старшыня ФХБ Генадзь Савілаў, з латвійскага — прэзідэнт федэрацыі хакея Латвіі Айгарс Калвіціс, тэлевядучыя Армандс Сімсанс і Айвіс Церынш, кіраўнік аргкамітэта турніру ў Латвіі Эдгарс Бунціс, гітарыст гурта Brаіnstоrm Яніс «Mаgіс» Юбалтс, спявак Інтарс Бусуліс і Каспарс Булс, выканаўчы дырэктар мабільнага аператара BІTЕ Lаtvіа.

Пераможца галасавання «УКантакце» атрымае падарункі ад аргкамітэта турніру і прыз глядацкіх сімпатый. Трэба адзначыць, што кожная з краін мае права вызначыць свайго фаварыта — латвійскі бок таксама правядзе конкурс на званне найлепшага талісмана на думку грамадскасці.

Сярод прэтэндэнтаў на званне талісмана янот Гуляка, глушэц Дзібуртык (Бурштынчык або Крыштальчык), алень Чампі, Бусел і Пліска, вавёрка Яні, супербульба Лакі і іншыя. З поўным спісам і малюнкамі талісманаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі хакея.

 

У тэму

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 10 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай». Дакумент распрацаваны з улікам вопыту правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матча Еўропа — ЗША, у ім прадугледжваецца комплекснае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі чэмпіянату свету па хакеі. Указам устанаўліваюцца бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў спаборніцтваў і замежных турыстаў, бясплатны праезд у грамадскім транспарце для акрэдытаваных асоб і вызваленне ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах. Дакументам урэгуляваны пытанні медыцынскага абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей спаборніцтваў, выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, размяшчэння сацыяльнай рэкламы. Акрамя таго, прадугледжана выдзяленне дырэкцыі чэмпіянату свету беспрацэнтнай зваротнай бюджэтнай пазыкі, а таксама меры, якія дазваляюць знізіць выдаткі і забяспечыць высокі ўзровень правядзення мерапрыемства.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Янот, алень і супербульба

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.