Вы тут

Toyota інвестуе каля $400 млн у развіццё тэхналогій вытворчасці лятучых таксі


Найбуйнейшая японская аўтамабільная карпарацыя Toyota інвестуе $394 млн у амерыканскую кампанію Joby Aviation, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю лятучых транспартных сродкаў для іх выкарыстання ў якасці таксі. Пра гэта гаворыцца ў заяве японскага канцэрна, паведамляе ТАСС.


"Паветраныя перавозкі былі доўгатэрміновай мэтай Toyota. Пакуль мы працягваем нашу працу ў аўтамабільным бізнесе, цяперашняя дамова дазваляе нам скіраваць позірк у неба. Мы маем намер вырашаць задачу авіяперавозак разам з Joby і развіць патэнцыял для пераўтварэнняў у сферы транспарту", - адзначыў прэзідэнт Toyota Акіё Таеда.

Абедзве кампаніі маюць намер развіваць тэхналогіі лятучых таксі з мэтай далейшай масавай вытворчасці. Пра больш канкрэтныя планы супрацоўніцтва бакі абвесцяць пазней. Адзначаецца, што яны разам могуць заняцца распрацоўкай новага прататыпа лятаючага таксі.

У цяперашні час Joby Aviation ўжо валодае мадэллю S4 з шасцю ротарамі і электрычным рухавіком. Гэты транспартны сродак здольны перавозіць чатырох пасажыраў на адлегласць каля 200 км. Таксама кампанія займаецца распрацоўкай новага 12-ротарнага таксі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.