Вы тут

Латвія прыме меры для зручнасці праходжання мяжы падчас ЧС-2021 па хакеі


Латвія прыме меры для зручнасці праходжання мяжы падчас ЧС-2021 па хакеі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш па выніках сумеснага пасяджэння беларускага і латвійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы да ЧС 2021, перадае БелТА.


"Латвія з'яўляецца часткай шэнгенскай зоны, таму мы не можам самастойна прымаць ніякіх рашэнняў, якія былі б у рознагалоссях з гэтай сістэмай. Але што тычыцца ўмацавання і пашырэння магутнасцяў у прапускных пунктах, гэта ўжо адбываецца, каб быць у стане апрацаваць любую колькасць заявак, зрабіць для гледача гэты працэс як мага больш гладкім ў рамках шэнгенскай зоны", - сказаў Крыш'яніс Карыньш.

Ён таксама адзначыў, што на спаборніцтвах будзе шмат заўзятараў з Беларусі і Латвіі, але трэба прыкласці намаганні, каб прыцягнуць больш балельшчыкаў таксама з трэціх краін.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас дадаў, што ў краін сёння няма складаных пытанняў у падрыхтоўцы да ЧС-2021, работа вядзецца ў планавым рэжыме. "Абодва бакі нацэлены на тое, каб чэмпіянат свету 2021 года быў самым паспяховым у гісторыі хакея", - падкрэсліў ён.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.