Вы тут

Sex-балясы. Пра патаемнае


Ну, што, шаноўныя, насвяткаваліся? («Хочацца так адпачыць, каб потым вельмі захацелася папрацаваць».) Эх, Каляды адны, Каляды другія, сам Новы год... («Хачу такую работу, як у Дзеда Мароза. Суткі праз 364...») І пра «кантрольную» дату — стары Новы год — не забыліся? Хапіла сіл яшчэ раз папрасіць пра што марылася? («І вось раздаецца бой курантаў. — Хутчэй загадвай жаданне! — Хачу, каб у мяне замест пупка быў USB-раз'ём. — Ты ідыёт?! — Чаму? — Нельга загадваць жаданне ўслых!») Спадзяюся, усіх дзядуля пачуў, усё спраўдзіў. («У Адэсе: — Роза, а шо ваша Цыля, усё чакае прынца на белым «Бэнтлі»? — Софа, та я вас умаляю! Абы чалавек быў добры. І якая розніца, якога колеру ў яго «Бэнтлі».) А можа, нехта прасіў аб патаемным Снягурку? («Аб'ява. «Малады крэатыўны Дзед Мароз зладзіць свята для вашых дзетак. Не будуць сумаваць і адзінокія мамачкі».) Зрэшты, калі прыгадаць, якім напрыканцы і ў пачатку года было надвор'е, то, мабыць, не гэтыя персанажы былі галоўнымі героямі, з якімі мы атаясамлівалі свае мары. («Камунальныя службы ўлічылі памылкі мінулых гадоў і так добра падрыхтаваліся да зімы, што прыбіралі снег адразу з прагнозу надвор'я».) Сіноптыкі! Вось ад каго чакалі сапраўднага чараўніцтва! («На карпаратыве работнікаў гідраметэацэнтра месцамі назіралася па пяць-восем сіноптыкаў».) Ну, а выйшла як выйшла... («— А ты хто? — Я дзяўчына тваёй мары! — Сапраўды?! Але я не пра такую марыў... — А збылася такая...»)


Гэта я да чаго хілю? Да стэрэатыпаў (або не), звязаных з нашымі ўяўленнямі, як пра таго Дзеда Мароза ці Снягурку, таму і да гэтых нататкаў стаўцеся з вялікай доляй гумару... («Многія халасцякі мараць аб прыгожай, разумнай і клапатлівай жонцы. Многія жанатыя мараць пра тое самае».) Трапіў мне на вочы рэйтынг прафесій, прадстаўнікі якіх часцей за ўсё здраджваюць. Аказваецца, схільнасць да адзюльтэру наўпрост звязана са сферай дзейнасці. («— Пішыце: «Чэрапная траўма галавы». — Можа, «чэрапна-мазгавая»? — Няма ў яго мазгоў, нават правяраць няма чаго, калі на дзень нараджэння жонкі з палюбоўніцай прыпёрся».) Сайт знаёмстваў для жанатых людзей AshleyMadіson правёў ананімнае даследаванне, на падставе вынікаў якога склаў два рэйтынгі, дзе вылучыў прафесіі сярод мужчын і жанчын, прадстаўнікі якіх здраджваюць сваім афіцыйным партнёрам найчасцей. Калі ў першых спіс узначалілі гульцы на біржы («Па звестках часопіса Forbes, 60 працэнтаў расійскіх алігархаў жывуць за рысай нахабнасці»), дык у жанчын лідарамі прадказальна сталі ўрачы і медсёстры. («Некалі ў юнацтве я марыў, што калі пасталею, у мяне будзе свая бальніца. Са спіртам і медсёстрамі».) Даследчыкі тлумачаць такую сітуацыю пастаянным стрэсам работніц. Хоць ёсць думка, што насамрэч уся справа ў халатах і стэтаскопах...

На другім месцы ў прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва аказаліся выкладчыкі і педагогі. («Настаўніца мовы, прачытаўшы ў сачыненні вучня фразу «вопыт прыходзіць з гАдамі», не стала нічога выпраўляць».) У мужчын у рэйтынгу другі радок — ІТ-спецыялісты («зноў незразумела», як жартавала каманда КВЗ БДУ, чэмпіёны Вышэйшай лігі). Трэці радок супаў — індывідуальныя прадпрымальнікі («— Тата, я хачу браціка! Калі ты нічога не зробіш, я буду шукаць іншага прадпрымальніка».) На чацвёртым месцы ў жаночым спісе — прадстаўніцы сферы фінансаў, бухгалтэрыі. («З карпаратыва дадому ў яго атрымалася прыхапіць чатыры літры гарэлкі, кілаграм ежы і 62 кілаграмы спецыяліста аддзела кадраў Веранікі».) Такая ж пазіцыя ў мужчынскім рэйтынгу — прадаўцы. У жанчын яна толькі шостая («Галіна (у перакладзе з грэчаскага) — здольная адмяніць пакупку») разам з прадстаўніцамі гатэльнага бізнесу («Я: — Як ты думаеш, Арыель з'ела марскіх грабеньчыкаў, ракавінкі якіх яна носіць як бюстгальтар, ці яна іх недзе знайшла? Афіцыянт: — Увогуле я меў на ўвазе, што адкажу на любыя пытанні толькі адносна нашага меню».) Спіс можна працягваць, але прынцып (ці яго адсутнасць) вы зразумелі?

Вось чаго я не зразумеў, дык гэта самага сапраўднага буму, калі ў многіх краінах у кіно «для дарослых» сыходзяць прадстаўніцы прафесій, якія нічога агульнага з гэтай сферай не мелі. («Сантэхнік Іваноў, наглядзеўшыся нямецкіх парнафільмаў, напісаў ужо пяць заяў аб пераводзе яго ў берлінскі ЖЭС».) Ці мы чагосьці не ведаем? («Сямейная пара глядзіць эратычны фільм. Пасля адной са сцэн муж пытаецца: — Цікава, а чаму ты ніколі не робіш так, як яна? Жонка адказвае: — Ты што, здзекуешся? Ведаеш, колькі яна за гэта атрымлівае?») Вось нядаўна паведамлялася, што 42-гадовая зорка амерыканскага серыяла для дзяцей Мейтленд Уорд пачала рабіць менавіта такую кар'еру. Актрыса прызналася, што залежная ад меркавання навакольных і любіць лавіць на сабе захопленыя позіркі. У вольны час яна займалася касплэем, а «ў нейкі момант зразумела, што гатова на нешта большае». Павялічыла, выходзіць, «статус гульні». («Калі некалі вам у жыцці давядзецца выбіраць паміж фінансавай незалежнасцю і сексуальнай прыцягальнасцю, выбірайце фінансавую незалежнасць. З гадамі яна стане вашай сексуальнай прыцягальнасцю».) Такія яны — жаданні...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.