Вы тут

Анатоль Ісачанка прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага аблсавета дэпутатаў


Віцэ-спікер Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага аблсавета дэпутатаў


Пасяджэнне чатырнаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якой былі разгледжаны вынікі работы аблсавета і яго органаў у 2019 годзе, адбылося ў Гомелі 27 снежня.

Дарэчы, як было адзначана, план работы на год абласным Саветам дэпутатаў быў выкананы цалкам — праведзена сем сесій, пасяджэнняў прэзідыума, дзесяць выязных пасяджэнняў пастаянных камісій, на якіх у цэнтры ўвагі знаходзіліся розныя пытанні, у тым ліку тыя, што ўздымаюцца грамадзянамі падчас асабістых прыёмаў і на прамых тэлефонных лініях.

Таксама на пасяджэнні зацверджаны абласны бюджэт на 2020 год і ўнесены змяненні ў рашэнне Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб абласным бюджэце на 2019 год», разгледжаны шэраг іншых пытанняў.

* * *

Праблемныя пытанні мясцовага ўзроўню варта вырашаць з дапамогай Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі

Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі — старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец і старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец — прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні мясцовых органаў улады.

На сумесным пасяджэнні Лагойскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося 27 снежня, былі разгледжаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і праект бюджэту раёна на 2020 год.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, у сваім выступленні аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2020 год Сяргей Сівец адзначыў, што год з'яўляецца знакавым не толькі для асобна ўзятага рэгіёна, але і для ўсёй краіны ў цэлым — завяршаецца рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады. Ад таго, як выканаюць яе рэгіёны, залежыць у тым ліку і рэалізацыя сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на новую пяцігодку. Таму вельмі важнай з'яўляецца мабілізацыя ўсіх наяўных рэсурсаў і рэзерваў для таго, каб нагнаць адставанне Лагойскага раёна па экспарце тавараў, паслуг, прыцягненні прамых замежных інвестыцый, стварэнні новых рабочых месцаў, павышэнні ўзроўню заработнай платы работнікаў і г. д.

Акрамя таго, кіраўніцтву раёна трэба ўжо зараз задумацца аб стратэгіі яго развіцця на наступныя пяць гадоў, абапіраючыся пры гэтым на дзеючую нарматыўную прававую базу, уключаючы дэкрэты Прэзідэнта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і № 8 «Аб лічбавай эканоміцы». Кіраўніцтву выканкама сумесна з дэпутатамі райсавета варта канцэптуальна змяніць падыходы да планавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з улікам бягучай аператыўна-распарадчай дзейнасці і неабходнасці выпрацоўкі сістэмных падыходаў да развіцця рэгіёна на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектыву. Праблемныя пытанні, што ўзнікаюць (у тым ліку ў частцы правапрымяняльнай дзейнасці) мэтазгодна вырашаць у цесным канструктыўным узаемадзеянні з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, выкарыстоўваючы для гэтых мэт рэсурс Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Таццяна Рунец прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў парадку дня пасяджэння.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.