Вы тут

Акцыя «Нашы дзеці» дэманструе неабыякавасць з боку яе ўдзельнікаў


«МС» ужо знаёміла чытачоў з тым, як члены Савета Рэспублікі далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, накіраванай на падтрымку ўразлівай катэгорыі дзяцей. Але сёння хочам звярнуць увагу яшчэ на два адрасы, дзе пабывалі сенатары: Гродзенскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі і сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Заводскага раёна Мінска.


У першы завітаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ, які адзначыў, што кожны год бывае тут, каб павіншаваць выхаванцаў інтэрната, уручыць ім падарункі і паглядзець, у якіх умовах знаходзяцца дзеці, ці ўсё ў іх ёсць для таго, каб быць на роўных са сваімі аднагодкамі.

— Цяпер створаны ўсе ўмовы для таго, каб нашы дзеці маглі вучыцца і развівацца, праяўляць свае таленты як у звычайных сем'ях, так і ў прыёмных і шматдзетных, ва ўстановах падобнага тыпу, — адзначыў ён.

Разам з сенатарам у навагодняй акцыі ўдзельнічалі дэпутаты гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі аблвыканкама, кіраўнікі вядучых устаноў аховы здароўя Гродзеншчыны.

А да выхаванцаў сацыяльнага прытулку Заводскага раёна сталіцы завіталі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна ЛАГУНОВА, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей МАСЛЯК і іншыя ганаровыя госці, якія стварылі сапраўднае свята. Малыя атрымалі камп'ютары, планшэты, пыласос, парасоны і, вядома, прысмакі. Акрамя таго, усіх дзяцей чакаў сюрпрыз — кожнаму выхаванцу падарылі тое, пра што ён прасіў у лісце да Дзеда Мароза.

Але не толькі малым адрасаваліся падарункі: Сяргей Рачкоў уручыў супрацоўнікам цэнтра сертыфікат на 2 тысячы рублёў ад Савета Рэспублікі, бо ў планах адміністрацыі — зрабіць сталоўку ў прытулку яшчэ лепшай і прыгажэйшай.

Дарэчы, зараз у прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Заводскага раёна Мінска знаходзіцца 31 выхаванец. Дзеці забяспечаны ўсім неабходным, але кожны (як і любое іншае дзіця) чакае святочнага цуда і марыць пра шчаслівую сям'ю.

Трэба сказаць, што ўдзелам у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» ўвага сенатараў да ўразлівай катэгорыі малых не абмяжоўваецца. У панядзелак, 13 студзеня, напрыклад, спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава сумесна з членамі Прэзідыума Савета Рэспублікі наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Сенатары павіншуюць маленькіх пацыентаў з новым 2020 годам, што ўступіў у свае правы, а таксама возьмуць удзел у круглым стале разам з членамі Савета Рэспублікі, кіраўніцтвам цэнтра і Міністэрствам аховы здароўя. Больш падрабязна аб гэтым «МС» раскажа ў наступным нумары.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.