У Беларусі з 1 студзеня 2020 года базавая велічыня складзе Br27. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года №861, паведамляе сайт урада.
У 2017 годзе БВ складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5. З 1 студзеня 2019 года памер базавай велічыні роўны Br25,5. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым лiку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.