Ішлі зубры шукаць зіму
бясснежнай снежаньскаю
пушчай,
іх вёў стары важак відушчы
сцяжынай, што была
у глушах,
яму вядома аднаму.
Шукалі днём і ўначы
зубры-айцы, зубрыхі-маткі,
гарэзы дзеткі-зубраняткі —
каб хтосьці дзіўную загадку
змог разгадаць дапамагчы.
Загадка ў тым была, чаму
няма ільдоў на зімніх рэках,
чаму снягі сышлі навекі...
Мо трэба ім у чалавека
спытаць: дзе ён схаваў зіму?
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.