Вы тут

Прамыя інвестыцыі на 90 млрд долараў


Укладанні Кітая за мяжой заўважна выраслі.


За дзесяць месяцаў 2019 года прамыя нефінансавыя інвестыцыі (ODI) Кітая за мяжой захавалі ўстойлівы рост, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 

Па дадзеных Міністэрства камерцыі КНР, у студзені-кастрычніку прамыя нефінансавыя інвестыцыі Кітая ў 164 краінах і рэгіёнах свету дасягнулі 621,78 млрд юаняў (90,46 млрд долараў), павялічыўшыся на 5,9 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. У прыватнасці, у кастрычніку ODI выраслі на 28 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года і дасягнулі 66,95 млрд юаняў.

За 10 месяцаў гэтага года кітайскія кампаніі павялічылі інвестыцыі ў краіны, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве «Пояс і шлях», уклаўшы ў 56 краінах яшчэ 11,46 млрд долараў, што складае 12,7 працэнта ад агульнага аб’ёму прамых інвестыцый Кітая за мяжой. Іх структура працягвала паляпшацца, пры гэтым яны ў асноўным былі ўкладзеныя ў такія сектары, як лізінг, камерцыйныя паслугі, апрацоўчая прамысловасць, а таксама аптовы і рознічны гандаль, паведамілі ў Мінкамерцыі. Як заявілі ў міністэрстве, пра новыя праекты ў сферах нерухомасці, спорту і забаў не паведамлялася.

Ільвіная доля кошту новых здзелак прыходзіцца на буйныя праекты. За дзесяць месяцаў бягучага года былі падпісаныя падрадныя кантракты па будаўніцтву за мяжой 587 новых праектаў, інвестыцыі ў кожны з якіх перавышаюць 50 млн долараў. Пры гэтым колькасць гэтых праектаў апынулася на 14 больш, чым за той жа перыяд годам раней.

Агульны кошт інфраструктурных праектаў дасягнула 130,4 млрд долараў, што складае 73,8 працэнта ад колькасці новых падпісаных кантрактаў. Рэалізацыя буйных замежных праектаў дазволіла стварыць працоўныя месцы для мясцовага насельніцтва. Па дадзеных Мінкамерцыі, да канца мінулага месяца кітайскія кампаніі далі мясцовым жыхарам 830 тыс працоўных месцаў.

Прэв’ю: russian.china.org.cn

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.