Вы тут

Тры пакаленні майстроў


Развіваюць старажытнае рамяство ў правінцыі Гуйчжоў.


У адной з сем’яў вёскі Мося павета Цзыюнь правінцыі Гуйчжоў старажытнае рамяство пляцення клетак для птушак перадаецца з пакалення ў пакаленне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Тан Гуанжун, якому ў гэтым годзе споўнілася ўжо 79 гадоў, пачаў займацца гэтай справай яшчэ ва ўзросце 17 гадоў. Ён адзін з мясцовых майстроў бамбукавага пляцення, усё жыццё аддаў абранаму рамяству.

Сын майстра Тан Ціфу з 16 гадоў вучыўся ў бацькі пляценню клетак. Дзякуючы гэтаму ўменню ён выгадаваў двух сыноў, аплаціў іх вучобу, а таксама пабудаваў дзве новыя хаты.

Цяпер пляценнем займаецца і Тан Чжічжун — унук Тан Гуанжуна. 25-гадовы майстар не толькі працягвае працу свайго дзядулі і бацькі, але і развівае гэтае рамяство. З глыбокай цікавасцю да разьбы па бамбуку Тан Чжічжун камбінуе разьбу з простым пляценнем. Вырабленыя ім клеткі з вытанчанай разьбой карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод калекцыянераў.

Па словах дзядулі, раней ён прадаваў бамбукавыя клеткі для птушак па два юаня, а цяпер яго ўнук прадае адну клетку з разьбой больш чым за дзесяць тысяч юаняў. Акрамя таго, малады майстар робіць з бамбука і іншыя цікавыя прадметы, у тым ліку вентылятары, падстаўкі для тэлефонаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.