Вы тут

БДУ будзе супрацоўнічаць з вядучым кітайскім універсітэтам


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Шанхайскі ўніверсітэт Цзяатун дамовіліся аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій.


Мемарандум аб паразуменні стаў першым дакументам, які афіцыйна замацоўвае доўгатэрміновае партнёрства паміж ВНУ, і адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць бакоў у міжнародным супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Падпісаны кіраўнікамі дзвюх ВНУ дакумент рэгламентуе абмен студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, запрашэнне выкладчыкаў і даследчыкаў для сумеснай працы над навукова-даследчымі і адукацыйнымі праектамі, а таксама прадугледжвае абмен інфармацыяй, вучэбнымі матэрыяламі, сумеснае правядзенне розных навукова-адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтоўку публікацый.

Урачыстая цырымонія падпісання адбылася сёння, 25 лістапада, у Шанхайскім універсітэце Цзяатун у рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі БДУ на чале з яго рэктарам Андрэем Каралём у Кітай. Падчас наведвання кітайскага ўніверсітэта прайшлі перамовы бакоў па вызначэнні перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння. Была разгледжана сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў ва ўніверсітэтах і дэталёва прапрацавана пытанне ўдзелу першай групы беларускіх і кітайскіх студэнтаў, магістрантаў у летніх школах. Таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль выступіў перад прафесарска-выкладчыцкім саставам і студэнтамі Шанхайскага ўніверсітэта Цзяатун з лекцыяй “Навошта і дзе шукаць чалавека ў адукацыі: дыялог паміж Захадам і Усходам" і прэзентаваў адукацыйныя паслугі, навуковыя дасягненні і акадэмічны патэнцыял БДУ.

Шанхайскі ўніверсітэт Цзяатун заснаваны ў 1896 годзе і з'яўляецца адным з вядучых кітайскіх універсітэтаў. Уваходзіць ў лігу C9 - альянс з дзевяці элітных ВНУ КНР. Займае 60-ю пазіцыю ў рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings. У ВНУ навучаюцца каля 30 тысяч студэнтаў на першай і другой ступенях.

У выкладчыцкі састаў уваходзяць больш за 1400 прафесараў, у тым ліку 15 членаў Кітайскай акадэміі навук.

Дзевяць гадоў запар універсітэт лідыраваў у краіне па колькасці даследчых праектаў. Займае другое месца ў Кітаі па агульнай колькасці міжнародных і працытаваных публікацый і трэцяе - па колькасці артыкулаў, якія ўключаныя ў індэкс цытавання SCI.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: news.mspravka.info

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.