Вы тут

Новыя тэрміналы для папаўнення электронных праязных могуць з'явіцца ў Мінску


Новыя тэрміналы для папаўнення электронных праязных і продажу талонаў могуць з'явіцца ў Мінску да красавіка 2020 года. Аб гэтым «Мінск-Навінам» паведаміла начальнік фінансава-эканамічнага-кіравання ДП «Мінсктранс» Алена Раманава.


- Сёння пасажыры могуць папаўняць БСК ў кіёсках нашага прадпрыемства, касах метрапалітэна, а таксама размешчаных у падземцы тэрміналах БПС-Сбербанка. Але зараз ідзе гаворка пра тэрміналы, якія з'явяцца на паверхні, хутчэй за ўсё, каля прыпыначных пунктаў. З дапамогай гэтых прылад пасажыры змогуць не толькі папаўняць электронныя праязныя, але і набываць аднаразовыя талоны. Першапачаткова распрацоўшчык плануе ўсталяваць невялікую колькасць такіх тэрміналаў і правесці іх доследную эксплуатацыю.

Па словах Алены Раманавай, прапрацоўваецца таксама магчымасць аддаленага папаўнення праязных праз Інтэрнэт (АРІП).

- Пра тэрміны рэалізацыі гэтага праекта пакуль казаць рана: шмат будзе залежаць ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемства, - удакладніла спецыяліст. - Але калі яго атрымаецца ажыццявіць, пасажырам стане прасцей папаўняць свае карты БСК. На WEB-сэрвісе пасажыр абярэ неабходны праязны, якому будзе прысвоены спецыялізаваны код. У АРІП ў раздзеле «Аплата транспарту» з дапамогай гэтага кода карыстальнік зробіць транзакцыю. Праўда, потым трэба будзе ажыццявіць яшчэ адну маніпуляцыю - яго фізічны запіс на картку, для чаго на прыпынках размесцяць спецыяльныя прылады, да якіх трэба будзе прыкласці карту БСК. Пакуль не вырашана, ці ёсць сэнс размяшчаць абсталяванне побач з кіёскамі або, наадварот, там, дзе іх няма. Магчыма, падобныя прылады замацуюць на слупах пад электроннымі табло. Але гэта толькі адзін з магчымых варыянтаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.