Сёння ў сталіцы Японіі завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці Miss International — 2019. Перамогу і карону першай міс журы прысудзіла Сірытхорн Ліарамват, 25-гадовай мадэлі і фармацэўту з Тайланду; тытулы віцэ-міс атрымалі дзяўчаты з Вялікабрытаніі, Калумбіі, Уганды і Мексікі. Прадстаўніца Беларусі Марыя Первій увайшла ў топ-15 паўфіналістак сярод 82 удзельніц.
Па традыцыі, пераможца атрымлівае грашовы прыз і кантракт з арганізатарамі конкурсу, а таксама цягам году ў якасці “пасла міру і прыгажосці” бярэ ўдзел у разнастайных дабрачынных мерапрыемствах.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Фота: instagram/missinternationalofficial
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?