Вы тут

Наталля Качанава адкрыла басейн у Мінску


Новы спартыўны аб’ект носіць імя «Волат» і размешчаны па вуліцы Шабаны ў аднайменным мікрараёне. Басейн, створаны па тыпавому праекту, змяшчае дзве чашы — для дарослых і дзяцей. Кошт аздараўленчай «абноўкі» — пяць мільёнаў рублёў. Увядзенне ў эксплуатацыю басейна ў Шабанах працягвае шэраг падарункаў для жыхароў краіны да 7 лістапада. 


У цырымоніі пераразання чырвонай стужкі прынялі ўдзел, акрамя кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы Сяргей Масляк.

Пабудавалі басейн за 10 месяцаў з невялікім апярэджаннем тэрмінаў. Аднатыпны аб’ект ужо функцыянуе ў мікрараёне Брылевічы, а ў новым басейне ўлічаны недахопы папярэдніка.

«Заводскі раён — гэта адзін з буйных, дзе жывуць 234 тысячы чалавек. Канечне, тут павінна быць развіта інфраструктура. І мы бачым, што ў гэтым раёне шмат жылля пабудавана, пражывае вялікая колькасць людзей, але не было такога спартыўнага аб’екта. Калісьці, адкрываючы спартыўны комплекс «Мандарын» ( размешчаны ў Заводскім раёне. — Зв), кіраўнік краіны паставіў задачу — у горадзе Мінску пабудаваць як мага больш басейнаў, каб у людзей была магчымасць займацца спортам і проста прыйсці паплаваць,- сказала Наталля Качанава. — І я ўпэўнена, што аб’ект будзе карыстацца папулярнасцю ў жыхароў раёна. Тут усё зроблена для таго, каб чалавек мог прыйсці паплаваць і атрымаць ад гэтага задавальненне».

Паслугі басейна ўключаюць навучанне плаванню дзяцей і дарослых, аквааэробіку, аздараўленчае плаванне. Так, першыя дні працы кошт аднаразовага наведвання — 5,5 рублёў. Потым цана аднаго візіту ў басейн будзе складаць у залежнасці ад дня і часу ад 6 да 8 рублёў. Абанементы на плаванне будуць таннейшыя — ад 23 да 31 рубля за 4 заняткі.

Па словах Наталлі Качанавай, будаўніцтва басейнаў у горадзе будзе працягвацца. І аб’ект у Шабанах — прыклад таго, як гэта павінна адбывацца: за непрацяглы тэрмін і невялікія грошы.
Спартыўны аб’ект дапрацавалі адпаведнай інфраструктурай — паркоўкай, пад’язнымі шляхамі. Побач размясцілася зона адпачынку з трэнажорамі і пляцоўкай для воркаута.

Аднатыпны басейн у мікрараёне Брылевічы быў пабудаваны ў 2017, і перапынак у два гады мэр Мінска лічыць недарэчным. У год сталіца павінна атрымліваць 1-2 такія новыя водна-аздараўленчыя комплексы.

«Чаму я кажу 1-2, бо пытанне праектавання дзесьці трохі спазняецца, але мы гэты тэмп узмоцнім. Мы ўжо і школы робім з басейнамі», — паведаміў Анатоль Сівак.

Як прыклад, ён прывёў школу нумар 210 у Шабанах, у якой хутка пачнецца рэканструкцыя.

«Інвестыцыйная праграма, якая фінансуецца за кошт бюджэта горада, фактычна на 100 працэнтаў будзе ў наступным і ў бліжэйшыя гады скіравана на такія сацыяльныя аб’екты. У нас ёсць сур’ёзнае даручэнне па 20 дзіцячым садкам і 7 школам — гэта мы павінны зрабіць за 3 гады», — падкрэсліў старшыня Мінгарвыканкама.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Доктар Камароўскі: Паглядзіце, як елі нашы продкі. І выжылі

Ён даў парады наконт харчавання і не толькі.

Эканоміка

Як пазбегнуць узгарання аўто?

Як пазбегнуць узгарання аўто?

Сучасны аўтамабіль — гэта добрая крыніца агню.